– Тады, адзін год адпрацаваўшы ў трыкатажным цэху, я перайшла працаваць на швейную фабрыку “Бярозка”, – прыгадвае Марына Аляксандраўна. – Потым, пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску, вярнулася сюды. У сакавіку будзе 23 гады бесперапыннага стажу.
Марына Аляксандраўна, акрамя таго, што сочыць за чысцінёй службовых памяшканняў, яшчэ сцірае, прасуе пасцельную бялізну, а таксама займаецца рэстаўрацыяй пуха-пёравых вырабаў.
У яе распараджэнні, акрамя ўстаноўкі для рэстаўрацыі пуха-пёравых вырабаў, дзве аўтаматычныя пральныя машыны, адна сушыльная і прас.
– Я задаволена сваёй працай, – гаворыць жанчына, – адносінамі ў калектыве, тым, што кіраўніцтва арганізацыі адзначае нашу працу, не пакідае нашы старанні незаўважанымі. Радуе, што паслугі карыстаюцца попытам. Прыемна, што ў Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі мы будзем прымаць віншаванні.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.