Так, у ААТ “Першамайскі” прыступілі да ўзворвання глебы, вывазкі арганікі і ўнясення ўнаенняў. У ліку тых, хто сёння шчыруе на палетках, і адзін з самых вопытных механізатараў гаспадаркі Валянцін Прыгоцкі. Традыцыйна яму даручаны адказны ўчастак – узворванне глебы, і са сваім заданнем трактарыст спраўляецца добра, улічвае спецыфіку сёлетняй вясны і тое, што не кожны ўчастак яшчэ гатовы для такой работы.
А ў перадавога вадзіцеля ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Дзмітрыя Драгуна сёння занятак крыху іншы: пры дапамозе “Расы” ён падкормлівае азімыя культуры вадкімі ўгнаеннямі. За дзень спраўляецца “запыліць” каля 80 гектараў. Прыступіў да гэтай справы яшчэ да “хаўера” і вось ужо некалькі дзён апрацоўвае асобныя ўчасткі палеткаў, што размешчаны вакол горада. Як прызнаецца Дзмітрый, асноўная яго тэхніка – гэта магутныя МАЗы, іх у вадзіцеля ажно два, адзін з іх атрымаў літаральна летась у лістападзе. Аб тым, наколькі паспяхова ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, сведчыць хаця б той факт, што на жніве неаднойчы станавіўся тысячнікам і нават двухтысячнікам.
Паступова, па меры падсыхання палеткаў, фронт веснавых палявых работ будзе пашырацца. Наперадзе іх шмат і прайсці яны павінны ў сціслыя і аптымальны тэрміны. Механізатары і вадзіцелі гатовы прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, бо за час зімы паспелі засумаваць па палеткавых прасторах.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.