Паралельна з гэтым на палеткі ўносяцца мінеральныя угнаенні. Так на “Расе” гэтай справай займаюцца Іван Ждановіч. Сярод іншых работ – узорванне глебы. Тут стараюцца Васіль Палянскі і Аляксандр Хвашчэўскі. Не менш адказная справа ў механізатараў Аляксандра Пінчука і Вячаслава Кашлачова, якія заняты падрыхтоўкай глебы. На гэтым увесь комплекс праводзімых веснавых палявых работ не завяршаецца, а іх тэмпы і размах з кожным днём, па меры гатоўнасці палеткаў і наступлення аптымальных тэрмінаў, толькі будуць павялічвацца.
У цэлым, у ААТ “Пагосцкі”, па словах спецыялістаў, збожжавыя плануюць адсеяць да Вялікадня. Але пасяўныя работы будуць прадоўжаны, а асноўнай культурай, якой адводзіцца ў гаспадарцы больш за тысячу гектараў, з’яўляецца кукуруза. Так што расслабляцца ранняй вясенняй парой ніхто і не плануе.