– Прымалі мяне на працу як прыёмшчыка заказаў, – гаворыць Ніна Іванаўна. – Наш камбінат у той час знаходзіўся на тэрыторыі былога аўтавакзала (цяпер там будынак суда). Менавіта там пачаўся мой працоўны шлях... Потым рабіла ў будынку на вуліцы Навабазарнай, там жа знаходзілася і будаўнічая брыгада камбіната, помнікі рабілі, кветнікі, агароджы... Там працавала з Раісай Кухлеўскай, цяпер яна на пенсіі. Прымалі заказы і развозілі па комплексна-прыёмных пунктах. У той час іх было 13. Так многае змянілася за гэтыя гады.
Цяпер я лічуся прадаўцом. Гандлюю трыкатажным адзеннем, банкеткамі і іншымі вырабамі, нават посуд, які раней давалі ў пракат, таксама прадаю. Пашырыўся і асартымент паслуг нашага камбіната. Працуе ў нас пральня, можна зрабіць рэстаўрацыю пухапёравых вырабаў і інш.
Шмат віншаванняў штогод прымае ў свой адрас Ніна Іванаўна да свайго прафесійнага свята – Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – ад калег па працы, родных і проста шматлікіх знаёмых.