“І працяг – будзе!”

Date 18.04.2023 Man
Comment 1098
“І працяг – будзе!”

Анатолій Мароз – вадзіцель магутнага “МАЗа”, ганаровы ветэран вытворчасці. На Бярэзінскі спіртзавод (цяпер - участак вытворчасці спірту (г. Беразіно вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынгу “МІНСККРЫШТАЛЬГРУП”) ён уладкаваўся 40 гадоў таму назад.

– На прадпрыемстве я з 1979 года, – гаворыць Анатолій Уладзіміравіч. – Як прыйшоў пасля арміі на завод, так з ім нібы і зрадніўся. Свае першыя рэйсы рабіў на “Газоне”, 15 гадоў “прабеглі” за рулём ГАЗ-53. Потым шчыраваў на “МАЗе”, у 2021-ым годзе перасеў на новы “МАЗ”.

Анатолій Уладзіміравіч штогод актыўна ўдзельнічае ў нарыхтоўцы, перавозцы збожжа, а таксама ў грамадскім жыцці арганізацыі.

– Вельмі мне запомнілася, як прымаў удзел у святочным шэсці ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, – гаворыць ён, – на сваім ЛуАЗе (аўтамабіль вытворчасці Луцкага аўтазавода (Украіна). Прыўзняты настрой, маштабнасць святкаванняў... Вельмі запамінальныя моманты на ўсё жыццё...

З 1997 года Анатолій Уладзіміравіч вядзе асабістыя дзённікі, дзе адлюстроўвае дні свайго жыцця – паспяховыя і не вельмі. Шмат тут пра рыбалку, бо Анатолій Уладзіміравіч – заўзяты рыбак.

– Вось, напрыклад, – чытае ён свае запісы, –“2023 год. 1 студзеня. Затока (у межах Арэшкавіч). Прыгожая рыбалка. Прырода! Рыба клюе”. “18-19 лютага. Рыбалкане адбылася. Паклёўкі былі, рыбкі – няма”.

У тоўстым сшытку ўмяшчаецца сем гадоў жыцця, а ў паўагульным – чатыры.

І працяг – будзе...

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30