Па словах Аляксандра Бычкоўскага казку “Мураш-падарожнік” ён прыдумаў у даўнія часы спецыяльна для маленькага дзіцяці, і хоць дзіця тое даўно вырасла і скончыла школу, казачка жыве самастойным жыццём, была надрукавана ў раёнцы, потым у часопісе “Вясёлка”, а зараз патрапіла ў вялікі зборнік казак, выпушчаны паважаным у краіне выдавецтвам. Дарэчы, падобных казак у нашага аўтара шмат, яны час ад часу пішуцца далей.
Што ж датычыцца часопіса “Вясёлка”, ён ніколькі не старэе, не гледзячы на ўзрост, і застаецца цікавым для маленькіх чытачоў, як і шмат гадоў раней. Маляўнічая кніга – яскравае сведчанне таму факту.