На выплату пенсій у маі будзе накіравана Br1,5 млрд, з якіх Br78 млн — дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем згодна з указам. Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца ў нашай краіне 2,3 млн чалавек.
Зразумела, памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой. Дакладная сума залежыць ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі. Хочацца ведаць на якія патрэбы пойдзе прыбаўка да пенсіі?
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да бярэзінцаў.
Тамара ЛОБАЧ:
.jpg)
- Я ўсё свядомае жыццё адпрацавала ў школе і цяпер атрымліваю нядрэнную пенсію. Мне з мужам-пенсіянерам хапае і камуналку аплаціць, і лекі набыць, і на пражыванне.
Ды і дзецям нам дапамагаць не трэба - яны выраслі дастойнымі людзьмі і гатовы па неабходнасці нас фінансава падтрымаць. Вось толькі нам іх грошы не патрэбны. Пры ўсіх нашых расходах яны яшчэ застаюцца на рахунку. Таму, хутчэй за ўсё, прыбаўка да пенсіі ў нас будзе адкладвацца.
Таццяна ВЕРАМЕЙЧЫК:
.jpg)
- Я яшчэ працую, але прыбаўцы да пенсіі рада. Дзякуй дзяржаве за такі клопат пра нас, пенсіянераў. Першую прыбаўку абавязкова перавяду ўнучцы. Яна вучыцца на платным аддзяленні і будзе рада любой маёй дапамозе.
Ды і ў маіх планах паехаць на радзіму мужа. На Каўказ. Я была там неаднойчы і заўсёды надоўга зараджаюся асаблівай пазітыўнай энергетыкай.
Ды і думаю цяпер я змагу больш грошай ахвяраваць на лячэнне цяжка хворых дзяцей і ўтрыманне бадзяжных
жывёл.
Тамара КРУТАЛЕВІЧ:
.jpg)
- Я яшчэ маю магчымасць працаваць. Таму пенсію даўно прызвычаілася адкладваць, бо падрастаюць унукі. Так хочацца ім дапамагчы трывала стаць на ногі! А вось першая прыбаўка да гэтай пенсіі павінна быць знакавай падзеяй. Хутчэй за ўсё, яна пойдзе на білет на спектакль у Нацыянальным беларускім театры. Трэба ўрэшце рэшт адрынуць усе справы і дакрануцца да вялікага тэатральнага мастацтва.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.