Няпростая служба кінолага

Date 21.04.2023 Man
Comment 619
Няпростая служба кінолага

21 красавіка сваё прафесійнае свята адзначылі кінолагі Беларусі. У Бярэзінскім раённым аддзяленні Дэпартамента аховы таксама ёсць міліцыянеры-кінолагі, якія нясуць службу не ў адзіночку, а з чатырохногімі сябрамі – службовымі сабакамі. У ліку такіх работнікаў сяржант міліцыі, кінолаг групы затрымання Яўгеній ТОКАН.

У асаблівым выпадку

– У адным з кабінетаў нашага аддзялення размешчаны пульт кіравання, адкуль накіроўваюць нарад групы затрымання, які дзяжурыць кругласутачна, на так званыя «спрацоўкі» ці трывожныя сіг-налы на аб’ектах, – расказае ён. – Гэта група складаецца з вадзіцеля-ахоўніка, старшага змены або кінолага з сабакам. За кожным кінолагам замацаваны свой сабака, які, як правіла, выхаваны ім і дзяжурыць заўсёды толькі з ім, бо ўспрымае яго, як гаспадара. Службовых сабак у райаддзяленні тры: дзве аўчаркі і малінуа. Я берагу сваю Жадзі. Выпускаю з аўтамабіля толькі пры праверцы ахоўваемых аб’ектаў, ці ў час выездаў на выклікі да парушальнікаў грамадскага правапарадку. Не трэба гаварыць, што пабачыўшы службовую сабаку ў міліцэйскай экіпіроўцы, хуліганы і выпівакі ўмомант губляюць свой баявы пыл.

 

Сабакі ўсе розныя

З сабакамі малады чалавек, як кажуць, на “ты”. З маленства ў яго сям’і былі чацвяраногія сябры. Ды і зараз у яго доме жыве хаскі. Гэта дзеля яе Яўгеній кожны дзень устае а палове шостай гадзіны раніцы, ды і вечарам таксама абавязкова выгульвае. Ды і на выхадныя заўсёды забірае сабе дамоў і Жадзі.

– Сабакі паміж сабой добра ладзяць, – гаворыць Яўгеній, – хаця характары ў іх розныя. Хаскі – капрызная і з гонарам, а вось Жадзі – спакойная, ураўнаважаная. Ды дрэсіўроўцы яны паддаюцца па-рознаму. Жадзі дастаткова некалькі напамінаў, а вось хаскі нервы доўга папсуе. Ды і па-рознаму яны ставяцца да мяне. Жадзі заўсёды адчувае мой настрой, кідаецца лашчыцца, калі ён добры, ці становіцца вельмі лагоднай і доўга заглядвае ў вочы, калі адчувае, што ў мяне праблемы. У гэтай аўчаркі мяккі характар і ўзорная дысцыпліна.

Жадзі прыязна ставіцца да людзей і пільна сочыць, як яны ставяцца да гаспадара. Ледзь што не так – умомант уздымае вушы ўверх, набывае ваяўнічы стан і чакае загаду.

 

Галоўнае – любоў

– Жадзі – мой першы сабака, з ёй я пачынаю службу кінолага, – гаворыць міліцыянер. – Самая важная якасць кінолага – шчырая любоў да жывёлы. Стаць кінолагам без яе немагчыма. Сабакі як дзеці, любоў і клопат ім проста неабходныя. У кожнай з іх свой характар, звычкі і іх трэба адчуваць.

Кінолаг расказвае, што галоўнай задачай у справе лічыцца навучыць і выдрэсіраваць сабаку так, каб у крытычнай сітуацыі не адбылося збояў. У любой экстрэмальнай сітуацыі рашэнне на прымяненне сабакі для абясшкоджвання злачынцы прымае толькі кінолаг. Таму кантраляваць жывёлу ён павінен на сто працэнтаў.

– На ўтрыманне аднаго чацвераногага «міліцыянера» ў месяц выплачваецца вызначаная грашовая сума, – удакладняе міліцыянер. – Клопаты аб паўнавартасным рацыёне мы бяром на сябе, купляючы неабходныя прадукты: мяса, крупы, пачастункі. У сярэднім, аўчарка служыць да 10-12 гадоў, але бываюць і выключэнні. Працуюць жывёлы да таго часу, пакуль дазваляе здароўе. Бо яны, як людзі: хтосьці ў сорак гадоў лічыць сябе старым, а другі і ў семдзесят сэрцам малады.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Івана ЖУКОЎСКАГА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31