У лідарах - Любушанскае лясніцтва

Date 26.04.2023 Man
Comment 899
У лідарах - Любушанскае лясніцтва

Як паведаміла начальнік прамысловага аддзела Бярэзінскага лясгаса Святлана Асланян, сезон нарыхтоўкі бярозавага соку практычна завершаны.

Усяго па Бярэзінскім лясгасе нарыхтавана больш за 258 тон бярозавіку, у тым ліку рэалізавана насельніцтву больш за 14 тон.

- Трошку перашкодзіла надвор’е. Калі пачалі нарыхтоўку, было цёпла, а потым адбылося рэзкае пахаладанне. Гэта паўплывала на інтэнсіўнасць руху соку. Тым не менш, сок маглі купіць усе жадаючыя, - дадала яна.

Лідарам па нарыхтоўцы бярозавіку стала Любушанскае лясніцтва. Тут нарыхтавалі 107,8 тоны бярозавага соку. Другое месца – у работнікаў Ушанскага лясніцтва, тут нарыхтавана 98,3 тоны. Трэцяе месца – у Багушэвіцкага лясніцтва (39,9 тоны).

Гэтыя лясніцтвы займаюцца нарыхтоўкай соку ў прамысловых маштабах. Таксама, але ў меншых аб’ёмах, нарыхтоўвалі бярозавы сок і ўсе астатнія лясніцтвы, каб забяспечыць патрэбы насельніцтва ў гэтай лячэбнай гаючай вадкасці.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30