Прафсаюзны лідар Алена Ермакова

Date 28.04.2023 Man
Comment 935
Прафсаюзны лідар Алена Ермакова

Прафсаюзная арганізацыя Бярэзінскага вытворчага ўчастка філіяла “Зравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” з’яўляецца самай шматколькаснай сярод пярвічак у саставе райкама прафсаюза работнікаў АПК Бярэзіншчыны.

Тут налічваецца 304 члены. І кожны з іх працуе на канкрэтным участку сваёй работы – у тым ці іншым цэху, той ці іншай змене, занятыя вырашэннем пастаўленых вытворчых задач, а пасля работы - і вырашэннем асабістых праблем. І прафсаюзны камітэт прадпрыемства з’яўляецца адным з тых звенняў, якое аб’ядноўвае калектыў да больш высакапрадукцыйнай працы, згуртоўвае яго для сумеснага актыўнага правядзення вольнага часу, клапоціцца аб захаванні працоўнага заканадаўства і ахове працы, заахвочвае, віншуе, дапамагае фінансава, з’яўляецца заўсёды побач. А ўзначальвае гэтую грамадскую арганізацыю Алена Ермакова.

– Памятаю, калі паўстала пытанне аб выбары новага старшыні прафкама, папрасілі мяне заняць гэты пост. Часова. З той пары праляцела роўна дзесяць гадоў. А нібы адзін день.

У сваёй дзейнасці Алена Васільеўна кіруецца той думкі, што не трэба чакаць, калі члены прафсаюза будуць хадзіць да цябе, і сама першай звяртаецца да сваіх калег па працы з рознымі арганізацыйнымі пытаннямі: сабраць каманду на спартыўныя мерапрыемствы, арганізаваць выезд у тэатр або цікавую мясціну рэспублікі, пераканаць з’ездзіць на адпачынак у санаторый выхаднога дня…

Паказчыкам дзейнасці старшыні прафкама Алены Ермаковай з’яўляецца не толькі яе высокі, неаспрэчваемы аўтарытэт у калектыве, а і той факт, што па выніках работы за мінулы год яе фотаздымак занесены на абласную Дошку гонару абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Віншуем!

Не застаюцца па-за ўвагай старшыні і вытворчыя праблемы, сярод якіх забяспечанасць спецвопраткай, стварэнне належных санітарна-бытавых умоў, захаванне рэжыму працы і яе бяспекі, выплата прэмій і даплат. Так, часткова ўсе пералічаныя пазіцыі прапісаны ў калектыўным дагаворы, які ў абавязковым парадку падпісвае і старшыня прафкама. У калдагаворы прадугледжана шмат льгот і заахвочванняў працаўнікам прадпрыемства – да многіх свят, да юбілейных дат, з нагоды нараджэння дзіцяці, уступлення ў шлюб, адпраўкі на службу ў армію, працяглай хваробы. Перыядычна выдаюцца таксама і каштоўныя падарункі (большай часткай харчовыя). У калектыве добра ўсвядомілі, што праца кожнага чалавека заўсёды на віду і годна ацэньваецца не толькі зарплатай, а і заахвочваецца дадатковымі выплатамі і льготамі.

Шмат карысных і цікавых спраў на рахунку членаў прафсаюза вытворчага ўчастка. Сярод апошніх і найбольш памятных – экскурсійныя паездкі ў Барысаў, Маладзечна, Сулу і Санкт-Пецярбург, наведанне фестывалю “Бярэзінская рампа”, ганаровае першае месца ў раённых спаборніцтвах сандружын, перамога прадстаўніка калектыву Івана Навумава ў конкурсе “Містэр аграпрам”, першае месца ў сёлетняй раённай спартакіядзе сярод калектываў аграпрамысловага комплексу (для гэтага мерапрыемства спецыяльна была нават заказана спартыўная форма)… Пералік гэты можна працягваць яшчэ доўга. Сведчаннем актыўнага жыцця прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца не толькі вялікая колькасць спартыўных кубкаў і медалёў, якія выстаўлены ў прыёмнай кіраўніка прадпрыемства, а і станоўчыя водгукі аб паездках, сумесных мерапрыемствах, праяўленым клопаце, што ў цэлым спрыяе зладжанай рабоце ўсяго калектыву.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31