– Шмат гадоў прарабіла ў трыкатажным цэху закройшчыкам, – гаворыць Ганна Мікалаеўна, – а цяпер (гадоў шэсць) працую рабочай па аказанні паслуг.
Ганна Мікалаеўна вырабляе рытуальную прадукцыю, дакладней, вянкі і карзіны. Сама распрацоўвае дызайн, сама пляце. Вядома, славяне здавён плялi пахавальныя вянкi з траў, кветак, хвойных раслiн тым, хто адыходзiў у iншы свет, свет продкаў.
Летам у пахавальным вянку былi пераважна жывыя кветкi i травы, зiмой – хвойныя раслiны, засушаныя травы, папяровыя кветкi, стужкi. Звычайна плялi два вянкi: адзiн клалi ў труну цi надзявалi на галаву нябожчыку, другi клалi ў труну да моманту пахавання i потым пакiдалi на могiлках (гэта старажытная традыцыя захавалася і па цяперашні час)...
Ганна Мікалаеўна стараецца заўсёды падтрымліваць пазітыўны настрой, мае шмат захапленняў у жыцці: хатняя гаспадарка не дае сумаваць, асабліва агарод са сваім раслінным светам.
– А яшчэ ў мяне зараз унукаў больш, чым дзяцей, – усміхаецца жанчына.
У калектыве Ганна Малашкевіч карыстаецца заслужанай павагай, яе фотаздымак упрыгожвае Дошку гонару прадпрыемства.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.