На гэты раз – вуліца Сакалоўскага

Date 06.06.2023 Man
Comment 941
На гэты раз – вуліца Сакалоўскага

Навядзенне парадку на зямлі – гэта не толькі адсутнасць пустазелля каля прысядзібных участкаў і смецця ў неўстаноўленых месцах. А яшчэ – гэта рукатворная прыгажосць за кошт азелянення населеных пунктаў, стварэння малых архітэктурных форм і ўтульных месцаў для адпачынку. Немалаважным фактарам парадку на зямлі многія лічаць стан нашых вуліц і дарог, бо амаль кожны другі з нас – аўтамабіліст,  і для іх яміны або выбоіны на праезнай частцы ўспрымаюцца заўсёды толькі нядобрым словам.

Дык вось. Гэтых самых ямін на вуліцах горада апошнім часам з пачатку года дзякуючы намаганням работнікаў ДРБУ-192 стала намнога менш. Ды і асобныя вуліцы, укатаныя ў свежы асфальт,  набылі зусім іншы выгляд. Такія перамены адбыліся спачатку з вуліцай Юбілейнай, а не так даўно, зноў жа сіламі ДРБУ-192, пераўвасобілася і суседняя з ёй вуліца Сакалоўскага. Такім чынам, зараз жыхары вуліцы Юбілейнай маюць два камфартабельныя заезды да сваіх домаўладанняў – як з боку школы мастацтваў, так і з боку святліцкіх могілак.

Зразумела, у планах дарожнікаў ёсць чым яшчэ парадаваць жыхароў Беразіно. Начальнік ДРБУ-192 Аляксей Кніга раскрыў толькі самыя бліжэйшыя з іх. На гэты раз цэнтрам выконваемых работ стане супрацьлеглая ўскраіна горада. Так, ужо сёння там вядзецца падрыхтоўка пад будучае асфальтаванне заезду ў горад ад аўтамабільнай дарогі Р-67 Барысаў – Бабруйск, які завяршаецца вуліцай імя Мультана. Бягучы рамонт гэтага ўчастка праезнай часткі дарогі ўжо ўключаны ў адпаведную праграму і асфальтаўкладчыкі тут павінны з’явіцца ўжо ў гэтым месяцы.

Яшчэ адным аб’ектам, увод якога таксама разлічаны на летні перыяд, стане асфальтаванне завулка імя Энгельса. Як адзначыў Аляксей Уладзіміравіч, пералічанымі работамі ўклад іх арганізацыі ў добраўпарадкаванне  нашага рэгіёна сёлета не абмяжуецца.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30