Пра яе – толькі добрыя водгукі

Date 13.06.2023 Man
Comment 828
Пра яе – толькі добрыя водгукі

Алена Аскерка працуе апаратчыкам пастэрызацыі малака.

На Бярэзінскі вытворчы ўчастак філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” яна ўладкавалася ў 1987 годзе. З таго часу на вытворчасці адбылося шмат перамен, але нязменнай засталася адданасць Алены Іванаўны любімай справе.

Цяпер яна працуе на новым абсталяванні – устаноўцы GEA для пастэрызацыі малака з гамагенізатарам, якая сепарыруе, пастэрызуе малако. Пры тэмпературы прыблізна 55°C малако падаецца ў сепаратар, дзе яно падзяляецца на абястлушчанае малако і вяршкі. Канцэнтрацыя вяршкоў можа рэгулявацца.

– За змену перапрацоўваем 280-300 тон малака, – гаворыць майстар прыёмна-апаратнага масларобнага аддзялення Вера Паланевіч і толькі добрымі водгукамі характарызуе сваю падначаленую.

За шматгадовую працу Алена Іванаўна неаднойчы была адзначана граматамі адміністрацыі прадпрыемства.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30