– Сапраўды, некаторы збой з вывазам смецця з Любушан меў месца. Адбыўся ён па прычыне выхаду са строю нашых смеццявозаў і іх рамонту. На жаль, тэхніка не заўсёды здольная па сваіх фізічных магчымасцях справіцца з тым аб’ёмам смецця, якое трапляе ў кантэйнеры. Ды і выкідаюць у іх далёка не бытавыя адходы, пра што ўжо гаварылася неаднойчы. У выніку ж крайнімі і вінаватымі ў ствараемай сітуацыі аказваюцца не тыя, хто перагружае кантэйнеры непрызначаным для гэтага грузам, а толькі мы. Сёння, пасля завяршэння рамонту, смеццявоз на Любушаны выезджае ў адпаведнасці з графікам. Нараканняў на яго работу пакуль што не паступала.
Зноў жа, па прычыне таго, што кантэйнеры загрувашчваюцца непрызначаныміт для гэтай мэты рэчамі (будаўнічыя адходы, мэбля, бытавая тэхніка і г.д.), яны не вытрымліваюць нагрузкі і падобна аўтамабілям таксама выходзяць са строю. Таму чатыры кантэйнеры з пляцовак для збору смецця ў Любушанах мы былі вымушаны забраць да сябе, каб правесці іх аднаўленне. Да канца месяца яны павінны вярнуцца на сваё месца.