Калі цікава і ў будні, і ў святы

Date 15.09.2023 Man
Comment 810
Калі цікава і ў будні, і ў святы

Па традыцыі да прафесійнага свята лепшыя работнікі лясной галіны атрымліваюць шчырыя віншаванні і заслужаныя ўзнагароды.

Сёлета таксама многія з іх адзначаюцца Ганаровымі граматамі і падзякамі Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, граматамі і ганаровымі граматамі Бярэзінскага лясгаса, знакамі “10 гадоў бездакорнай службы”, “20 гадоў бездакорнай службы”  і г.д.

Сярод іх – майстар вытворчага майстарскага ўчастка “Беразіно” Барыс Дулуб. Ён адзначаны Падзякай Мінскага ДВЛГА.

У свой час Барыс Анатольевіч закончыў вучобу ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках па спецыяльнасці “інжынер-механік” і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “эканаміст-менеджар”.

 – На пасадзе майстра ВМУ “Беразіно” я ўжо 16 гадоў, – гаворыць Барыс Анатольевіч, – а дагэтуль з 2003 па 2006 год шчыраваў на Бярэзінскім ільнозаводзе, потым уладкаваўся ў Бярэзінскі лясгас. Тут пачынаў майстрам лесу ў Дзмітравіцкім лясніцтве, гады чатыры рабіў майстрам па лесанарыхтоўках, нейкі час працаваў памочнікам ляснічага Бярэзінскага лясніцтва, пасля чаго трапіў у ВМУ “Беразіно”. Так што на сваім уласным вопыце ведаю ўвесь працэс – ад пасадкі лясных культур да драўніны.

Свае працоўныя абавязкі Барыс Анатольевіч выконвае дасканала – прыняць пілапрадукцыю, адгрузіць яе, пры неабходнасці аказаць дапамогу фізічным і юрыдычным асобам... Кожны дзень не падобны на папярэдні і тым цікавей.

Цікава праходзяць не толькі будні, а і выхадныя. Бо ў мнагадзетнай сям’і Дулубаў, дзе гадуюцца трое дзетак, умеюць з карысцю бавіць час.

Нядаўна старэйшы сын Ягор (ён – дзесяцікласнік) прыходзіў да таткі на работу, каб паглядзець, як працуюць харвестары і станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў. Напэўна, прыглядваецца і прымярае для сябе – спадабаецца ці не такая дзейнасць. Бо хутка выпускны баль і трэба рабіць свой галоўны ў жыцці выбар – выбар будучай прафесіі. А малодшым, Лізе і Рому, яшчэ рана турбавацца пра гэта. Ім больш даспадобы завіхацца разам са старэйшым братам і таткам на спартыўных трэнажорах, пакуль матуля (Жанна Іванаўна працуе поварам у райспажыўтаварыстве) шчыруе на кухні.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Асаблівы верасень Атрымаў новы харвестар »
« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30