Складальнікі поспеху

Date 30.09.2023 Man
Comment 1089
Складальнікі поспеху

Прафесію педагога і іменна выкладчыка беларускай мовы і літаратуры сваім жыццёвым шляхам Надзея Новікава выбрала сабе яшчэ будучы вучаніцай шостага класа Пагосцкай сярэдняй школы. Ужо з таго часу яна не марыла пра іншы лёс і бачыла сябе толькі ў ролі педагога.

На такі выбар паўплываў вобраз яе настаўніка – чалавека патрабавальнага, улюбёнага ў сваю справу і здольнага зацікавіць сваім прадметам. Менавіта гэтыя якасці яна захавала ў сваёй душы, зрабіла асновай у сваёй дзейнасці на ніве адукацыі і вось ужо звыш трыццаці гадоў сее добрае і вечнае ў сэрцах сваіх гадаванцаў. Наколькі моцнымі з’яўляюцца веды, атрыманыя яе вучнямі, запытаецеся вы. Мяркуйце самі: па выніках цэнтралізаванага экзамену з дзесяці сёлетніх выпускнікоў толькі адзін з іх атрымаў пяцёрку, яшчэ адзін – сямёрку, а ўсе астатнія – дзявяткі і дзясяткі. Істотным дасягненнем настаўніцы стала тое, што яе вучань Валерый Шэмет па выніках гэтага выпрабавання набраў сто балаў і стаў адзіным выпускніком у раёне, які дасягнуў такога выніку.

– Атрыманымі вынікамі я больш чым задаволена, хаця вельмі хвалявалася, наколькі стабільныя веды пакажуць мае выпускнікі, – расказвае Надзея Сяргееўна. – Яны аказаліся нават больш высокімі, чым былі на працягу навучальнага года. А што датычыцца стабальнага паказчыка, то я тут нічога надзвычайнага не бачу. Для мяне больш важным з’яўляецца ў цэлым добры вынік усіх школьнікаў, у тым ліку сераднячкоў, для якіх мае намаганні аказаліся недарэмнымі.

Надзея Сяргееўна лічыць, што для дасягнення высокага станоўчага выніку вучня аднаго намагання педагога недастаткова. Галоўнымі складальнікамі яна лічыць наступныя тры пазіцыі: вучань, настаўнік, працаздольнасць.

А каб яны эфектыўна спалучаліся, найпершым фактарам павінна быць патрабавальнасць, якая заключаецца ў строгасці, адказнасці і дысцыпліне. І калі на ўроку адсутнічаюць увага і дысцыпліна, ён не дасць ніякага выніку. Школьнік павінен усведамляць, што той ці іншы прадмет павінен быць вывучаны. Толькі ў такім выпадку будуць атрыманы належныя веды і прыйдзе любоў да навучання.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30