Дапамагчы стаць паспяховымі

Date 30.09.2023 Man
Comment 1080
Дапамагчы стаць паспяховымі

У Валянціны Дамашэвіч гэты і наступны навучальныя гады выдаліся вельмі адказнымі, бо сёння яна найбольш актыўна і плённа працуе з вучнямі дзясятага і адзінаццатага класаў. І ўвагі яны патрабуюць нямала, каб пры выпуску з Бярэзінскай гімназіі ў іх былі не толькі выдатныя адзнакі, а і трывалыя веды па такой няпростай навуцы, як матэматыка. Менавіта гэты прадмет выкладае жанчына вось ужо, лічы, сорак гадоў.

– Мая галоўная задача на гэты навучальны год заключаецца ў тым, каб выпускнікі наступнай вясной абавязкова паступілі ў абраныя імі навучальныя ўстановы, пацвердзілі свае веды, былі канкурэнтаздольнымі і пас-пяховымі ў жыцці, – прызнаецца Валянціна Міхайлаўна. – Ды і наступны навучальны год будзе не менш адказным, калі выпускнікамі стануць мае цяперашнія дзесяцікласнікі.

Вывучэнню матэматыкі ў гімназіі надаецца асаблівая ўвага, тут створаны два профільныя класы – фізіка-матэматычны і клас па вывучэнні замежнай мовы і матэматыкі, дзе гэты прадмет вывучаецца на паглыбленым узроўні. І весці заняткі ў гэтых класах даручана менавіта Валянціне Дамашэвіч, як спецыялісту самай высокай вартасці, які ўжо неаднойчы дэманстраваў сваё майстэрства як педагог і майстар выкладання “царыцы навук”. Работа няпростая, складаная і забірае шмат часу. Але яна таго вартая. І гэта пацвярджаюць вынікі дзейнасці педагога, а таксама поспехі яе гадаванцаў. Адзін са свежых прыкладаў – яе вучань Андрэй Чалей. Па выніках прадметнай алімпіяды ён заваяваў дыплом ІІ ступені на абласных спаборніцтвах, аказаўся ў “залатой сярэдзіне” па выніках рэспубліканскай алімпіяды, што, як лічыць настаўнік, таксама вельмі добра. Да таго ж Андрэй здолеў аказацца ў ліку тых школьнікаў, якія праходзілі навучанне ў тэхнапарку, а гэтымі днямі (у кастрычніку) ён ізноў паедзе ў гэтую прэстыжную ўстанову, каб папаўняць багаж ведаў новай інфармацыяй.

Падобных прыкладаў паспя-ховасці вучняў у Валянціны Дамашэвіч за час яе работы ўжо нямала. Кожнаму імкнецца яна дапамагчы, у кожным ёй удаецца раскрыць талент і развіць яго, прывіць любоў да свайго прадмета. А зараз на яе календары чарговы навучальны год са штодзённымі клопатамі па навучанні дзятвы, падрыхтоўцы да чарговай алімпіяды, да апошняга школьнага званка ў выпускнікоў. Валянціна Міхайлаўна імкнецца прадоўжыць добрыя слаўныя традыцыі свайго педагагічнага калектыву, гімназіі, якую і сама закончыла ў свой час.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30