Кахання матулі хапае на ўсіх

Date 13.10.2023 Man
Comment 550
Кахання матулі хапае на ўсіх

Мама – самы родны і дарагі чалавек. І кожнае дзіця лічыць, што яго матуля самая лепшая ў свеце. У сям’і Бандзікаў з горада Беразіно ў гэтым таксама можна ўпэўніцца.

Вольга Бандзік – з ліку прадстаўнікоў жаночай паловы Бярэзінскага лясгаса. Больш за 10 гадоў яна адпрацавала лесаводам у базісным гадавальніку, а з мая сёлетняга года ўладкавалася пакаёўкай у паляўнічы комп­лекс «Вязычын».

– Мне падабалася працаваць у гадавальніку, але работа там сезонная, – гаворыць Вольга. – Колькі саджанцаў прайшло праз мае рукі! І ялінкі, і сасонкі, туі, ядлоўцы, самшыты, фарзіцыя, спірэя, глог і інш. Аднак і цяперашняя работа даспадобы, вялікі плюс – пастаянная занятасць на працягу года. У нас невялікі дружны калектыў. Мы з напарніцай Інай Зуёнак абслугоўваем 5 домікаў, банкетную залу, лазню, альтанку закрытага тыпу на востраве. У нашым комплексе і аленяў можна пакарміць, і за мядзведзіцай паназіраць, надыхацца свежым гаючым паветрам, наогул вельмі цудоўная атмасфера. Радуе, што паляўнічы комплекс «Вязычын» карыстаецца папулярнасцю. Сёлета яго наведалі шмат беларусаў з розных куткоў краіны...

Вольга – мнагадзетная матуля. Разам з мужам Дзянісам выхоўваюць траіх дзяцей. І стараюцца быць для іх выдатным прыкладам – і ў сям’і, і ў працы.

– Наша матуля – самая лепшая, самая прыгожая і добрая, – першым уключыўся ў размову старэйшы з дзяцей Павел.

Паша з’яўляецца дыпламантам Бярэзінскага райвыканкама за высокія дасягненні ў алімпіядным руху, творчай дзейнасці і спорце

 

Займаецца Паша ў выпускным 11­ым класе СШ №2 горада. У школе ён – у ліку лепшых, актыўны, ініцыятыўны, нездарма ўваходзіць у склад школьнага савета, а таксама ён – член школьнага гуртка «Юныя інспектары руху», ваенна­патрыятычнага клуба «Фенікс», займаецца валейболам, наведвае прадметныя факультатывы па фізіцы, матэматыцы, рускай мове і літаратуры і «Увядзенне ў аграрныя прафесіі». У яго ўжо стос грамат і пахвальных лістоў, бацькам ёсць чым ганарыцца. Юнак ужо вызначыўся, у якім накірунку рухацца далей, у якую вышэйшую ўстанову будзе паступаць, а родныя падтрымліваюць яго выбар і заўжды дапамогуць.

Любоў да жывёл у сям’і прывіваюць з дзяцінства

 

Маша – сямікласніца. Яна добра малюе, аматарка баскетбола і на ўсё мае сваю кропку гледжання. Зараз, гавораць, у яе пераходны перыяд і яна матулю лічыць вельмі патрабавальнай. Самы маленькі ў сям’і – Жэня. Ён вельмі актыўны, у дзіцячым садку наведвае танцавальны гурток, а яшчэ вывучае літары, не толькі беларускія, а і англійскія.

Жэня на арэлях

 

– Калі муж адпраўляецца ў доўгатэрміновыя камандзіроў­кі, – гаворыць Вольга, – я застаюся ў доме за дваіх, за галоўную. Радуе, што дзеці імкнуцца да самастойнасці, дапамагаюць у хатніх справах, а калі ўзнікаюць пытанні – збіраемся на сямейны савет і «прыходзім да адзінага зна­мянальніка».

Вользе няцяжка адолець любыя адлегласці, бо яна сама за рулём (яе вадзіцельскі стаж больш за 10 гадоў). З мужам (ён працуе манцёрам у сталіч­най арганізацыі) яны робяць усё магчымае, каб вырасціць дзетак годнымі людзьмі, пры­віваюць ім асновы дабра, справядлівасці, чалавечнасці, на прыкладзе сваёй сям’і вучаць будаваць адносіны з іншымі людзьмі.

– Шчасце жанчыны – у мацярынстве, – лічыць Вольга. – Быць маці – гэта вялікая радасць і ў той жа час пастаянная адказнасць. Таксама мы з радасцю прынялі з’яўленне Дня таты. Наш татка дастойны такога свята!

Разам з таткам дабудоўваюць дзіцячы летні домік

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31