…А яшчэ і льготная кватэра

Date 13.10.2023 Man
Comment 619
…А яшчэ і льготная кватэра

14 кастрычніка ў калектыве РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” традыцыйна будзе «салодкі дзень»: да Дня маці тут па ініцыятыве прафсаюзнага камітэта кожная матуля атрымае ў падарунак торт і шчырыя словы віншаванняў.

Будуць адрасаваны яны і Вользе Букатай – бухгалтару па прыватызацыі, уладальніцы ордэна Маці, якая нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей.

У калектыве камунальшчыкаў яна з’явілася толькі сёлета ў сакавіку пасля таго, як малодшаму Яраславу споўнілася тры гады. І адразу заваявала аўтарытэт і павагу сярод работнікаў, адным з якіх, дарэчы, з’яўляецца і яе муж – энергетык прадпрыемства. Хвалявалася жанчына, прыступаючы да работы, бо да гэтага часу 15 гадоў знаходзілася ў дэкрэтных водпусках. Аднак апаскі аказаліся дарэмнымі: у рабочы працэс упісалася хутка, веды, навыкі і працавітасць даюць свой плён. Мала таго, Вольга вырашыла да сваёй адукацыі эканаміста дадаць новую прафесію і паступіла ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, каб вывучыцца там на інжынера-будаўніка.

– Нічога дзіўнага ў гэтым няма, – дзеліцца жанчына. – Некалькі гадоў назад мы набылі кватэру ў трохкватэрным доме, што насупраць ваенкамата і вось ужо колькі часу даводзім яе да ладу. Мне так падабалася займацца будаўніцтвам (вядома, большая частка работ ляжыць на плячах мужа), што вырашыла памяняць прафесію. Рамонт мы ў асноўным ужо завяршылі, засталося толькі аформіць фасад, а потым зоймемся добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол дома. Работы хапае, усю ўтульнасць для сям’і ствараем уласнымі сіламі, нават падлогу з падагрэвам зрабілі.

Прывольна тут і дзеткам. А растуць яны актыўнымі, цікаўнымі, паслухмянымі ды надзейнымі памочнікамі. Па словах Вольгі, галоўным у выхаванні дзяцей з’яўляецца асабісты прыклад бацькоў, які і яна пераняла ад сваіх таты і маці. Цяжкасцей тут не ўзнікае. А вось маральна складана, калі дзеці хварэюць і не можаш ім дапамагчы.

А яшчэ мнагадзетная сям’я Букатых з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі пабудавала двухпакаёвую кватэру ў нашым горадзе. Так што і для дарослых, і для дзцей створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31