Галоўная місія – не кіраўнік, а маці

Date 13.10.2023 Man
Comment 853
Галоўная місія – не кіраўнік, а маці

Насіць званне манагадзетнай маці для кожнай жанчыны – вялікі гонар. А вось спалучаць яго з адказнай пасадай кіраўніка раённага маштабу пагадзіцца далёка не кожная. Тым не менш, Марыне Самец, якая з’яўляецца галоўным ветурачом раёна, удаецца аднолькава паспяхова спраўляцца з абедзвюма місіямі.

Пяць гадоў назад узначаліла Марына Васільеўна ветэрынарную службу Бярэзіншчыны, маючы за плячыма істотны стаж работы на пасадзе галоў-нага ветурача СУП “Здравушка-агра”. Дарэчы, з таго часу сям’я так і жыве ў Паплавах, прыватызаваўшы на льготных умовах выдзелены гаспадаркай дом. Побач з ім – і прысядзібны ўчастак, і агарод, дзе растуць збожжа, бульба і гародніна, і пладовы сад, і месца для ўтрымання не-вялічкага падворка – курэй ды гусей, і абавязковая клумба, дзе да восені яркімі фарбамі радуюць кветкі.

– Ні ў якім разе свой дом на гарадскую кватэру не прамяняю, – заяўляе Марына Васільеўна. – Я, наогул, паплаўчанка ў чацвёртым пакаленні і гэта мая малая радзіма, якая стане такім жа ўпадабаным месцам і маім тром дачушкам.

У калектыве 43 чалавекі – работнікі райветстанцыі, лабараторыі ветстанцыі, лабара-торыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы, што на харчовым рынку, гарадской  і Новінскай участковай ветлячэбніц. А яшчэ вялікая адказнасць за ўсё пагалоўе жывёлы, што ўтрым-ліваецца на тэрыторыі раёна – БРЖ і свіней, за стан іх здароўя, вытворчыя паказчыкі, падзеж, аднаўленне статка. Тут спецыяліст працуе ў цесным кантакце з ветурачамі сельгаспрадпрыемстваў і пільна кантралюе іх дзейнасць. Так што вольнага часу, а тым больш карыстацца льготай мнага-дзетнай матулі на дадатковы выхадны дзень, у жанчыны няма. Хапае занятасці і яе мужу, які з’яўляецца кіраўніком вытворчага ўчастка Новіны СУП “Здравушка-агра”.

Тым не менш, у сям’і заўсёды знаходзіцца час, каб правесці яго разам з дзецьмі. Усе разам яны пастанныя ўдзельнікі праводзімых у Беразіно свят, культурных мерапрыемстваў, прыязджаюць у кінатэатр і басейн, вядуць актыўны лад жыцця, праз які імкнуцца прывіць дачушкам любоў да культурных каштоўнасцей і сваёй Радзімы, выхаваць іх годнымі грамадзянамі Беларусі, быць паважлівымі да старэйшых і абавязкова сумленнымі, што з’яўляецца галоўным прынцыпам жыцця Марыны Васільеўны.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота прадастаўлена гераіняй матэрыялу.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « …А яшчэ і льготная кватэра С Днем матери! »
« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31