Шчаслівая сям’я – шчаслівыя дзеці

Date 20.10.2023 Man
Comment 849
Шчаслівая сям’я – шчаслівыя дзеці

Над пытаннем аб тым, якой павінна быць шчаслівая сям’я, мой суразмоўца думаў нядоўга.

Перш за ўсё бацька ў ёй павінен быць галавой сям’і, які абавязкова нясе адказнасць за кожнага яе члена і за выхаванне дзяцей, з’яўляецца прыкладам для іх. Вельмі важна для бацькі наладзіць духоўную блізкасць з кожным дзіцём, каб яно ўсведамляла, што яго разумеюць і прымаюць, нягледзячы на тое, што яно зрабіла. І для кожнага ўзросту гэтая блізкасць асаблівая. Дзеці нам дадзены толькі на пэўны час, і калі яны вырастаюць, мы ў меншай ступені маем магчымасць уплываць на іх, выхоўваць. А выхаванне на ўласным прыкладзе – гэта і паважныя, цёплыя адносіны бацькі да матулі. Наогул, усё тое, што ты паспеў закласці ў дзіцячыя душы, застаецца ў іх на ўсё жыццё. І калі яны шчаслівыя ў маленстве, то і будучае жыццё складзецца ў іх належным чынам.

Такой думкі прытрымліваецца Алег Шпак – малады бацька чатырох дзяцей, які будуе свае адносіны ў сям’і менавіта зыходзячы з агучанай пазіцыі.

Сваю сям’ю і самога сябе Алег Шпак лічыць шчаслівымі, бо прыкладаемыя ім і жонкай Кацярынай намаганні акупляюцца дабром, утульнасцю і цяплом сямейнага ачага. Свой ачаг, прыгожы двухпавярховы дом на вуліцы Шумскага, у новым мікрараёне забудовы горада, яны таксама стваралі разам, аддаўшы перавагу не кватэры, а іменна дому, дзе і дыхаецца лягчэй, і свой участак ёсць. Ніхто, вядома, не сцвярджае, што займацца будаўніцтвам было проста. Дапамагалі атрыманая крэдытная лінія, вы-дзеленая маладой сям’і, уласныя разваротлівасць і ўменне правільна размяркоўваць фінансы, ды і бацькі таксама не заставаліся ўбаку. Так талакой і стварылі гэтае ўтульнае гняз-дзечка.

І хоць зараз, калі ўжо асноўныя клопаты засталіся ў мінулым, Алег па-ранейшаму застаецца ў ліку тых, у каго няма вольнага часу. Дакладней, хто не губляе яго бязмэтна. Асноўная яго частка прыпадае на выкананне абавязкаў галоўнага энергетыка ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. Затым бацьку належыць забраць дзяцей: малодшых – з садка, школьнікаў – са школы мастацтваў, спортшколы або інтэлектуальнага цэнтра, дзе яны займаюцца творчасцю, спортам і атрымліваюць дадатковыя веды (як-ніяк, а ўжо ў сённяшніх іх планах – атрыманне падобна бацькам вышэйшай адукацыі).

Вечар праходзіць у хатніх клопатах або справах вакол дома і на ўчастку, пры-свячаецца зносінам з дзецьмі (хаця больш выхаваннем іх усё ж займаецца Кацярына – педагог па адукацыі). Нядзеля ў сям’і традыцыйна прысвячаецца наведванню царквы і бацькоў. Нярэдка Шпакі ўсе разам выязджаюць у Мінск на адпачынак – у дзіцячы за-баўляльны цэнтр, дэльфінарый, заапарк. А яшчэ летнімі веча-рамі любяць сабрацца разам на тэрасе і паласавацца прыгатаванай бацькам бульбай-фры або іншай смакатой, з якой ён любіць іншы раз удала паэксперыментаваць.

Калі ў сям’і пануюць згода і ідылія, дзеці растуць шчаслівымі. А што можа быць больш радасным і прыемным для бацькоў?

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ,

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31