За будучыню дзяцей бацька спакойны

Date 20.10.2023 Man
Comment 713
За будучыню дзяцей бацька спакойны

У клопатах па будаўніцтве ўласнага дома Аляксею Кісялёву і яго жонцы было не да развядзення падсобнай гаспадаркі. Такую місію ўзялі на сябе два старэйшыя сыны – Мацвей і Максім (зараз ім адпаведна дзевяць і шэсць гадоў), якія літаральна загарэліся жаданнем завесці куранят.

Нават грошы на іх набыццё адкладвалі і збіралі. І сёння яны – паўнапраўныя гаспадары і даглядчыкі «чарады» ў 15 курэй. Не так даўно гаспадарка павялічылася яшчэ на тры гадаванцы – невялічкія качаняты, якія таксама прыйшліся даспадобы юным клапатлівым памочнікам таты і мамы. Хапае каля дома месца і для любімых жонкай кветак, градак, парніка, засаджанага клубнікай участка для ласавання дзецям.

Так з маленства прывучаюцца хлапчукі да працы, адказнасці, набываюць магчымасць праявіць сябе ў канкрэтнай справе. Відаць, ім ёсць з каго браць прыклад у сям’і – мнагадзетнай, дружнай, працавітай.

– Гэты тытул мы набылі толькі паўтара года назад, калі на свет з’явілася Арынка, – расказвае Аляксей. – Так што жонка зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску і на яе плячах большая частка клопатаў пра дзяцей і дамашнюю гаспадарку. Хапае іх і ў мяне, бо работы вакол дома засталося яшчэ шмат. Вось, напрыклад, на Дзень маці ў мінулую суботу рабілі матулі рукатворны падарунак – залівалі па яе просьбе падмурак пад тэрасу. Хочацца ж, каб не толькі ў доме была створана ўтульнасць, а і вакол яго. Думаю, што і Дзень бацькі будзем таксама адзначаць працоўнымі подзвігамі і здзяйсненнямі па добраўпарадкаванні дома і ўчастка.

Дарэчы, дом у Кісялёвых атрымаўся адмысловым, аж на 120 квадратных метраў. Будавалі яго за ўласныя сродкі, бо на той час статуса мнага-дзетнай сям’і не мелі. Узвялі яго за два гады ў новым мікрараёне так званай леснічоўкі. Месца размяшчэння ўчастка, па словах Аляксея, выдатнае: і лес побач, і да работы пяць мінут пешшу. Дарэчы, працуе мужчына вадзіцелем у раёне газазабеспячэння і карыстаецца павагай у калектыве, бо не толькі старанна выконвае свае абавязкі, а і пры неабходнасці (напрыклад, на час водпуску) можа за-мяніць калегу.

– З жонкай мы не раздзяляем абавязкі, а выконваем іх разам, – расказвае Аляксей, – хаця ёй, безумоўна, дастаецца больш. У плане выхавання, напрыклад, яна – самы галоўны аўтарытэт для дзяцей, яе слухаюцца і пабойваюцца, не тое, што мяне: калі і паўшчуваю, дык праз пяць мінут абніму і спяшаюся на работу ці вакол дома ўпраўляцца.

– Мае абавязкі – даставіць дзяцей у школу і садок, праверыць і дапамагчы зрабіць урокі, паняньчыцца з імі, пакуль матуля занятая або адпачывае. Калі-нікалі знаходжу вольную хвілінку для сябе, каб заняцца любімай справай – рыбалкай (іншы раз бяру з сабой і хлапчукоў). У мяне дзве лодкі і матор, так што часта займаюся тролінгам (рыбачу на “дарожку”) і часта забяспечваю сям’ю свежай рыбай, большай часткай – шчупакамі.

– Я ўдзячны лёсу і сваёй сям’і за тое, як склалася маё жыццё, – дадае мужчына. – Удзячны бабулям і дзядулям, якія дапамагаюць нам. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы, з упэўненасцю гляджу ў заўтрашні дзень сваіх дзяцей, на выхаванне якіх мы атрымалі сямейны капітал…

На мінулым тыдні гаспадарка Кісялёвых зноў прырасла. Чарговай уцехай дзяцей стаў махнаты калматы двухмесячны сабака.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31