Ці лёгка быць «мапам»?

Date 20.10.2023 Man
Comment 779
Ці лёгка быць «мапам»?

Для таго, каб атрымаць адказ на гэтае пытанне і наогул даведацца аб тым, што такое «мапа», раім звярнуцца да жыхара нашага горада Паўла Шупы.

– Гэтае цудоўнае слова вынайшла мая двухгадовая дачушка, якім часта называе мяне,- расказвае ён. – І азначае яно спалучэнне рускіх слоў “мама” і “папа”, аб’яднаных у адно. Такім чынам атрымліваецца, што я для яе ў адной асобе ўяўляю адначасова і матулю, і тату. Пагадзіцеся, прыемны тытул.

Усяго ў сям’і Шупаў трое дзетак, старэйшым з якіх адпаведна дзевяць і шэсць гадоў. Жывуць яны ў асабістым доме на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Набылі там спачатку будынак, да якога затым зрабілі істотную прыбудову, каб усім членам сям’і было тут камфортна і свабодна. Работы па яго добраўпарадкаванні пакуль што не завершаны. Хоць Павел і яго жонка з дзяцінства жылі ў кватэрах, пры выбары жылля для сябе яны аддалі перавагу менавіта прыватнаму дому. Па словах гаспадара, уласны дом – гэта заўсёды цікава, бо знаходзішся ў пастаянным руху, маеш магчымасць паэксперыментаваць на градках або ў садзе. Ды і для дзяцей няма лепшага за ўласны падворак. Тут можна і арэлі ўстанавіць, і басейн, і батут, ды і месца для гульняў дастаткова. А бачылі б вы, з якім задавальненнем грызуць дзеці вырашчаную на градцы моркву!

– Дзеці, сям’я – гэта сэнс майго жыцця, якому я аддаю не толькі свой вольны час, а і намаганні для таго, каб ім было спакойна і светла. Кожная з дачушак для нас з жонкай былі жаданымі і любімымі. Паверце, што мнагадзетным бацькам быць нескладана, нават вельмі прыемна. Ведаю гэта па сабе. І ў выхаванні сваіх нашчадкаў мы не адзіныя, бо адчуваем істотную падтрымку дзяржавы. Гэта і трохгадовы дэкрэтны водпуск для матулі, і выплаты на нараджэнне дзіцяці, і дапамога да пачатку навучальнага года, ды і наконт будаўніцтва або атрымання жылля, або працаўладкавання такія бацькі таксама карыстаюцца льготамі.

– Калі параўнаць наша сённяшняе жыццё з савецкім часам і тым, наколькі прасцей або больш складана мець вялікую сям’ю, скажу так: зараз памперсы прадаюцца ў кожным магазіне, дзіцячага адзення – выбар багаты і цэннікі пад’ёмныя, наконт прадуктаў харчавання – таксама пытанняў няма, гэта даступна ў любым магазіне. Таму я ніколькі не разумею тых маладых людзей, якія не хочуць нараджаць дзяцей і дарыць сабе радасць.

Атрымлівае Павел радасць і ад работы. Яшчэ ў 2010 годзе прыйшоў ён працаваць на тагачасны сырзавод (дарэчы, з гэтым прадпрыемствам свой лёс звязалі яго маці – работнік бухгалтэрыі і цётка – майстар масларобнага аддзялення). За гэты час папрацаваў і машыністам расфасовачна-упаковачных машын, і апаратчыкам вытворчасці сухіх малочных прадуктаў, і зменным майстрам. Чарговай прыступкай стала пасада майстра кацельні, да абавязкаў якога прыступіў гэтым летам. А гэта – вялікая і адказная гаспадарка, ад дзейнасці якой залежыць работа ўсяго прадпрыемства ў цэлым. Для дасягнення новых вышынь і больш адказных пасад Павел плануе атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць дыпламаваным інжынерам або энергетыкам: пакуль ёсць магчымасць, трэба пашыраць гарызонты магчымага прыкладання сваіх намаганняў і ведаў. І дамашні надзейны тыл (10 жніўня споўнілася 10 гадоў сямейнага жыцця) – вялікая яму ў гэтым дапамога.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31