У ходзе акцыі асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінокім, адзінока пражываючым пенсіянерам, інвалідам, а таксама сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Пры правядзенні рэйда супрацоўнік МНС Вольга Ермакова, упраўляючы справамі Багушэвіцкага сельскага савета Галіна Собаль, інспектар энергагазінспекцыі Аляксандр Красоўскі наведалі шмат адрасоў мясцовых жыхароў, некаторым зрабілі прадпісанні, праверылі, наколькі выпраўлены папярэднія заўвагі, а таксама выступілі ў Багушэвіцкай школе перад вучнямі малодшых класаў па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, далі парады па папярэджанні пажараў ў жыллёвым фондзе.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара