Бяспечных дарог і ўдзячных пасажыраў

Date 27.10.2023 Man
Comment 730
Бяспечных дарог  і ўдзячных пасажыраў

Напэўна, людзі, якія маюць уласныя аўтамабілі, не адчуваюць вялікай патрэбы ў паслугах аўтапарка. А для тых, у каго няма, – гэта жыццёва важная неабходнасць.

Таму кожны дзень па прыгарадных і міжгародніх маршрутах курсіруюць аўтобусы аўтамабільнага парка №22 — і дапамагаюць дабрацца да сталіцы ці да сваёй вёскі, аграгарадка, работы, у камандзіроўку, да родных і блізкіх. А яшчэ аўтамабільны парк прадастаўляе паслугі па перавозцы грузаў, па рамонце легкавога транспарту, паслугі стаянкі, аказвае транспартныя паслугі многім суб’ектам гаспадарання ў раёне і за яго межамі.

Работы хапае. І працуюць тут усе пад дэвізам: “Рухацца толькі наперад”.

Прафесійнае свята – Дзень аўтамабіліста і дарожніка - калектыў філіяла “Аўтапарк №22” ААТ “Мінаблаўтатранс” на чале з дырэктарам Артурам Новікавым сустракае са светлымі спадзяваннямі.

– Так, спадзяёмся ў бліжэйшым часе вырашыць актуальнае набалелае пытанне з набыццём гарадскога аўтобуса, - гаворыць Артур Міхайлавіч.

– Сёлета набылі за ўласныя сродкі адзін аўтобус ПАЗ, плануем атрымаць напрыканцы года яшчэ адзін. Зараз многія з нашых вадзіцеляў заняты на рэканструкцыі трасы Р-53 Смалявічы – Мінск і М-3 Віцебск-Мінск. Па-ранейшаму цесна супрацоўнічаем з нашым асноўным заказчыкам – ДРБУ-192. Напярэдадні свята хочацца павіншаваць калег і нашых ветэранаў працы, пажадаць усім моцнага здароўя, мірнага неба, добрых дарог і ўдзячных пасажыраў, паспяховых рэйсаў і здзяйснення мар.

Хочацца назваць пайменна лепшых работнікаў арганізацыі (але, зразумела, не дазваляюць памеры газетнай старонкі). Сярод іх - вадзіцель аўтобуса Аляксандр Сакалоўскі, працоўны стаж якога налічвае больш за 30 гадоў. Першыя рэйсы ён рабіў на “Газоне” – “ГАЗ-53”, вазіў фляжнае малако. На рахунку Аляксандра Яўгенавіча шмат рэйсаў самага рознага прызначэння – і прыгарадных, і міжгародніх, і экскурсійных. У Генадзія Цішкевіча вадзіцельскі стаж – каля 40 гадоў, таксама ён мае шмат грамат і нагрудны знак за адказную працу. Параўнальна нядаўна (4 гады) працуе ў аўтапарку Андрэй Драко на аўтобусе гарадскіх маршрутаў і зарэкамендаваў сябе толькі з найлепшага боку.

Сярод прадстаўнікоў слясарнай службы, якія разам з вадзіцелямі пастаянна клапоцяцца аб спраўнасці транспартных сродкаў, - слесары па рамонце аўтамабіляў Іван Собаль і Аляксандр Шышоў, слесар па рамонце абсталявання Валерый Бандзік, шынамантажнік Кірыл Крот і інш.

Сярод лепшых вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў – Аляксандр Сакаў, Аляксандр Мамыш, Аляксей Лубянцоў, Дзмітрый Корсун, Уладзімір Баразна, Аляксандр Радзевіч і інш.

Добрымі словамі ўспамінаюць ветэранаў працы, сярод іх – Кірыл Дзярновіч, Мікалай Самец (ён жа з’яўляецца старшынёй савета ветэранаў), Міхаіл Дайнэка, Рыгор Якаўлеў, Галіна Ананіч, Марына Рабкевіч і інш. 75-гадовыя юбілеі адзначылі ветэраны працы — былы вадзіцель грузавога транспарту Аляксандр Мядоўнікаў і вадзіцель аўтобуса Мікалай Шмарлоўскі.

Іх прозвішчы заслугоўваюць асаблівай увагі - за сваю адказную добрасумленную працу Аляксандр Георгіевіч Мядоўнікаў быў адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём “За працоўную доблесць”, нагруднымі знакамі “Ударник пятилетки”, а Мікалай Іванавіч Шмарлоўскі ўзнагароджаны нагрудным знакам ААТ “Мінаблаўтатранс” “Ганаровы работнік”.

Усё жыццё Мікалай Іванавіч адпрацаваў вадзіцелем аўтобуса. Яго працоўны стаж складае 43 гады, а колькі кіламетраў дарог адмераў ён за гэты час - можна толькі ўяўляць!


Паважаныя калегі і ветэраны працы!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця ў сем’ях, плённай працы, дабрабыту, бяспечных дарог, удзячных пасажыраў!

Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт.


 

 

*Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31