– Я працую на Бярэзінскім вытворчым участку філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”. Прадстаўляць свой калектыў і яго прадукцыю не буду – яна добра вядома кожнаму жыхару нашага раёна, а таксама многім спажыўцам далёка за яго межамі. Мы заўсёды знаходзімся ў руху, не здаём пазіцый і думаем пра дзень заўтрашні, каб захаваць на належным узроўні якасць выпускаемай прадукцыі і свой рынак. Гэтай актыўнай жыццёвай пазіцыі я прытрымліваюся і ў грамадскім жыцці. А сёлета адной з важнейшых падзей года з’яўляюцца выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у гэтай палітычнай кампаніі павінен прыняць кожны свядомы грамадзянін краіны.
Праводзячы аналогію са сваёй работай, скажу так: наколькі ўдумліва мы будзем дбаць на вытворчасці пра заўтрашні дзень, настолькі паспяховым ён будзе. Тое ж і з нашым жыццём: яго перпектыва напрамую залежыць ад нашага ўдзелу ў выбарах, нашай грамадзянскай пазіцыі і актыўнасці, ад правільнасці прынятага рашэння і даверу дастойным кандыдатам. Дзень выбараў – гэта дзень выбару кожнага з нас.