– Адзіны дзень галасавання, які пройдзе ў нашай краіне 25 лютага, стане адметнай датай для многіх грамадзян, якія па выніках выбараў набудуць статус дэпутата таго ці іншага Савета дэпутатаў. І вельмі прыемна, што, напрыклад, у спісе сённяшніх кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета знаходзіцца звыш дваццаці чалавек, якіх вылучыла Беларуская партыя “Белая Русь”. Так, гэтая партыя яшчэ вельмі маладая і была ўтворана ў нашай рэспубліцы толькі летась. Аднак, як бачым, ужо з першых сваіх крокаў яна актыўна заяўляе пра сябе, пра сваю пазіцыю і сабрала ў сваіх радах нямала прыхільнікаў вылучаемых ёй ідэй, колькасць іх пастаянна расце і павялічваецца. На нашым рахунку ўжо нямала цікавых і карысных спраў. Мне, як старшыні Бярэзінскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”, вельмі прыемна ўсведамляць, што мае землякі – ідэйныя паплечнікі не застаюцца абыякавымі да падзей, што адбываюцца ў краіне, праяўляюць ініцыятыву і таксама ўключыліся ў выбарную кампанію. Перамога нашых кандыдатаў стане яркім сведчаннем таму, што Беларускай партыі “Белая Русь” давяраюць, ёй вераць, што наперадзе нас чакае вялікая работа, накіраваная на павышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне эканомікі як краіны ў цэлым, так і кожнага яе рэгіёна.