«Камар носу не падточыць!..»

Date 21.02.2024 Man
Comment 419
«Камар носу не падточыць!..»

Сяргей Гоцман у даччыным унітарным прадпрыемстве “Перасоўная механізаваная калона -182” працуе з 1992 года, а гэта ўжо больш за два дзясяткі гадоў.

Ён не толькі электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, а наогул выконвае ў арганізацыі ўвесь спектр рамонтных работ.

Таму нядзіўна, што Сяргея Канстанцінавіча тут характарызуюць як прафесіянала сваёй справы. Ён і слесар, і за такарным станком – майстар, а калі патрэбна шыны камер падклеіць ці запаяць радыятар – усё зробіць належным чынам. Як гаворыцца ў мудрых народных прымаўках – «камар носу не падточыць».

– Галоўнае, каб было здароўе, – гаворыць Сяргей Гоцман, – а работы заўсёды хапае.

Нават  дом свой майстар будаваў сам. Ёсць і сад, і агарод, куры і кошка Мурка.

– Пасля напружанай працы і адпачынак – у асалоду, – дадае гаспадар, – у выхадныя дні люблю калі-нікалі выбрацца на рэчку, пасядзець з вудай. Нідзе так не адпачываецца, як на прыродзе – у лесе ці на рэчцы. Зіму люблю, але больш даспадобы вясна, лета, калі зашапацяць лістотай пад вокнамі яблынькі, грушы, вішні ды чарэшні, а пасля парадуюць добрым ураджаем...

Няма нідзе мясцін прыгажэйшых, чым свае – родныя.

Елена ГРОМОВА.

Фото автора.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31