Калі і рыбалка на карысць службе

Date 19.01.2025 Man
Comment 33
Калі і рыбалка на карысць службе

Віктара Дземчанкава па праве можна назваць спецыялістам шырокага профілю.

Мяркуйце самі: да таго, як трапіць на службу ў РАНС, пасля заканчэння Бялыніцкага вучылішча і службы ў арміі, ён паспеў папрацаваць пуцевіком на торфапрадпрыемстве, грэйдарыстам і экскаватаршчыкам у прыватнай фірме і ДБУ-31. Толькі спецыяльнасці тыя былі, як сам адчуваў, часовымі. Бо з дзяцінства цягнула заўсёды юнака да справы выратавальніка.

Не адразу атрымалася трапіць у гэты дружны калектыў – давялося чакаць, пакуль з’явіцца вакансія. Адбылося гэта вось ужо сем гадоў таму назад.

– Першыя паўтара года адпрацаваў у дыспетчарскай, – расказвае ён. – Але вельмі не хапала адрэналіну. Карцела быць у гушчы падзей – тушыць пажары, ратаваць людзей, знаходзіцца ў пастаянным руху.

Таму праз які час стаў вадзіцелем пажарнай машыны пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у в. Міхалёва. Тады з большай упэўненасцю пераканаўся: работа па мне, тое, што трэба для душы! У час выездаў на ўзгаранні я не толькі вадзіцель, а і выконваю іншыя работы на роўных з калегамі. І спраў такіх хапае, асабліва калі ты першым трапляеш на пажар. Тут кожнаму члену экіпажа шмат чаго неабходна зрабіць за лічаныя мінуты.

За час службы Віктар не раз даказваў сабе і сваім калегам, што знаходзіцца на сваім месцы, што чалавек ён адважны і рашучы, не баіцца цяжкасцей.

А не так даўно старшына Дземчанкаў быў пераведзены ў пажарную аварыйна-выратавальную часць г. Беразіно. Тут зноў аказаўся вельмі дарэчы шырокі спектр яго прафесій і захапленняў. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Аляксандра Пянкрата, адзінага кіроўцы выратавальнай лодкі, выявілася, што правоў на абслугоўванне такога віду транспарту ні ў каго з супрацоўнікаў няма. Тады і ўзгадалі ў аддзеле пра захапленне Віктара рыбалкай, пра тое, што жыве ён на самым беразе Бярэзіны ў в. Красны Бераг, мае ўласную «казанку» з маторам і адпаведныя дакументы на кіраванне. Не спецыяліст, а знаходка на ўсе выпадкі!

– Сапраўды, рыбалка для мяне – самае галоўнае захапленне, – расказвае Віктар. – Вось бачыце (паказвае фота на мабільніку) гэтага судака нядаўна на спінінг вылавіў. На рэчцы ледзь не кожную вольную хвіліну прападаю. Ды і як інакш, калі літаральна з акна дома, які застаўся мне ў спадчыну ад бабулі і які зараз актыўна рамантую, можна лавіць рыбу. А вандроўкі па рэчцы на лодцы не толькі прыносяць добры ўлоў, а і вялікую радасць дачушцы.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31