І калегамі пакіруе, і каровак подоіць

Date 07.02.2025 Man
Comment 579
І калегамі пакіруе, і каровак подоіць

Шмат чаго перамен адбылося на МТФ “Якшыцы” з таго часу, як была яна калісьці цэнтральнай фермай калгаса “Перамога”, а затым увайшла ў састаў ААТ “Багушэвічы”. Зараз на ёй утрымліваецца 189 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 155 складае дойны статак.

Памяняўся тут і склад жывёлаводаў. Адзін з іх, Генадзь Няхай, працуе на ферме з 2000 года. Здавался б, не так даўно гэта было, а мінула ўжо чвэрць стагоддзя. Сам мясцовы, з Галаўных Лядаў, прысвяціў сябе роднаму краю і справе жывёлавода. Аўтарытэт і павага Генадзя Мікалаевіча трымаюцца не толькі за кошт таго, што ён з’яўляецца брыгадзірам на ферме. Але не толькі ім. Ён яшяэ і адмысловы дояр, ці як зараз прынята казаць аператар машыннага даення. Працуе не толькі на роўных з жанчынамі, а і як сапраўдны джэнтльмен вядзе за сабой і паказвае ім прыклад адносін да справы.

- Наш статак мы даглядаем утраіх, - расказвае Генадзь Няхай. - Акрамя мяне каровак дояць таксама Таццяна Маслакова і Алена Дарафейчык. Па выніках мінулага года на карову атрымалі крыху больш як па чатыры тысячы літраў малака і па сваіх паказчыках абыйшлі цантральную багушэвіцкую ферму. Някепска распачалі і гэты год, ідзём з плюсам. Калі браць па маёй групе, то сярэднясутачны надой па ёй на карову складае парадка 15 літраў. Канечне, хацелася б мець больш адчувальны вынік. А ён залежыць не толькі ад намаганняў жывёлаводаў. На яго ўплывае і колькасць расцёлаў, і багаты рацыён кармлення, які прадугледжвае і забяспенчанасць пад патрэбу камбікармамі, шмат іншых фактараў. Але да справы мы ставімся аптымістычна, упэўнены ў сваіх сілах і ў тым, што сёлете папрацуем не горш, чым летась.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30