А ў свой час мужчынская палова калектыву адстойвала бяспеку і ў другой якасці. У якасці салдат тэрміновай воінскай службы. Шмат цікавых, а часам і незвычайных старонак біяграфіі, звязаных з арміяй, могуць расказаць сённяшнія вадзіцелі і механізатары, што прымушае по-новаму зірнуць на гэтых людзей і іх мінулае. Сёння мы раскажам толькі пра траіх з іх, хаця ўпэўнены, што падобных гісторый (нават унікальных) існуе вялікае мноства ў тых, для каго служба ў арміі стала школай узмужнення і адбілася на станаўленні асобы і характару.
ПАДВОДНІК СМЫЧОК
КІНОЛАГ ЖУКОЎСКІ
Старшы нумар пускавой устаноўкі Аўсянскі
Гэта сёння Мікалай Аўсянскі з’яўляецца механізатарам і абслугоўвае пагрузчык “Амкадор”. Да гэтага ў роднай гаспадарцы шчыраваў і на гусенічым Т-75, і на трактары МТЗ-82. Так што вопыт работы з тэхнікай самых розных відаў у яго даволі вялікі, як і стаж работы ў сельскай гаспадарцы.
Відаць, будзе залішнім гаварыць, што не менш багаты ў Мікалая Мікалевіча арсенал работ, якія яму даводзілася выконваць. Усюды вызначаецца мужчына адказнасцю, стараннем, веданнем справы. Шмат што паўплывала ў жыцці Мікалая Мікалаевіча на станаўленне характару. І адным з такіх нямалаважных фактараў з’яўляецца служба ў арміі.
А праходзіў яе наш зямляк яшчэ ва Ўзброеных Сілах Савецкага Саюза – з 1983 па 1985 гады. Месцам дыслакацыі часці быў падмаскоўны горад Загорск (цяпер гэта Сергіеў Пасад). Быў вартавым мірнага неба: службу нёс у войсках супрацьпаветранай і касмічнай абароны. Выконваў абавязкі старшага нумара пускавой устаноўкі. Што сабой уяўляе пускавая ўстаноўка, думаю, тлумачыць не трэба. Гэта вялікая ракета, якая здольная паразіць любую паветраную мішэнь. Тэхніка, абсталяванне, воіны кругласутачна знаходзіліся ў баявым рэжыме і пры першай жа спробе кагосьці перасекчы паветраную прастору былі гатовы даць дастойны адпор. Але, як прызнаецца Мікалай Аўсянскі, да такой крайнасці, на шчасце, справа не даходзіла. Праводзіліся толькі вучэбныя запускі, і то адбывался гэта раз у чатыры гады ў далёкім Сяміпалацінску (хто ж дазволіць правесці падобныя стрэльбы ў межах першага кальца Масквы?).
– Наша баявая тэхніка не з’яўлялася сродкам нападзення, – расказвае Мікалай Мікалаевіч. – Мы нікому не пагражалі сваім узбраеннем. Галоўнай мэтай супрацьпаветраных войскаў з’яўляецца іменна абарона. А таксама своечасовае і неадкладнае рэагаванне на парушальніка паветранай прасторы краіны. Тут ужо без варыянтаў: калі у поле зроку трапіў варожы аб’ект, разумная тэхніка яго будзе весці і затым знішчыць Падобная абарона была добрым стрымліваючым аргументам для многіх гарачых галоў, каб не спакушацца на межы Савецкага Саюза.
Такім жа аргументам з аналагічнай задачай стане, на думку былога ракетчыка, і размяшчэнне на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Беларусь расійскага «Арэшніка». Дай бог, каб і яго не давялося выкарыстоўваць беларусам з баявой мэтай. А вось тое, што падобны факт прымусіць задумацца кіраўнікоў заходніх дзяржаў наконт учынення неабдуманых крокаў супраць нашай краіны, дык гэта факт.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.