– Залогам прадукцыйнай працы, – гаворыць дырэктар ААТ «Брадзец» Аляксандр Крук, – з’яўляецца не толькі дакладнае захаванне тэхналогіі, а ў першую чаргу людзі, якія заняты на розных відах вытворчасці. Сёння, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, хачу асабліва адзначыць нашу мужчынскую палову калектыву. У асноўным – гэта механізатары. Яны не толькі незаменныя працаўнікі ў кожную пару года. Пераважная большасць з іх у свой час прайшла добрую школу выхавання ў радах Узброеных Сіл. А адзін з нашых працаўнікоў –
Яўген Гарошка да таго ж з’яўляецца ўдзельнікам баявых дзеянняў савецкіх войскаў у Рэспубліцы Афганістан, за што карыстаецца асаблівай павагай і аўтарытэтам сярод калег і вяскоўцаў. Сёння, змяніўшы гімнасцёркі і ваенныя кіцелі на цывільнае адзенне, яны па-ранейшаму стаяць на абароне рубяжоў краіны: эканамічных, сацыяльных і палітычных, уносяць годны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі. За гэта ім асаблівыя падзяка і ўдзячнасць.
БЫВАЙ, ГЕРМАНІЯ!: ВАЛЕРЫЙ СТАСЕВІЧ
ЖЫЦЦЁ – ШТО ЎЗЛЁТНАЯПАЛАСА: АЛЯКСЕЙ ЮНЕЦ
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Елены ГРОМОВОЙ.