Нарадзіўшыся ў сельскай мясцовасці, Зінаіда Ягораўна не стала з гадамі імкнуцца пераехаць кудысьці ў горад, а засталася вернай роднай зямельцы, якая і карміла, і ратавала, і патрабавала гаспадарчага догляду. Але стала яна не земляробам, выбрала не менш адказную і патрэбную прафесію даяркі – вельмі ж любіла жывёлу і даглядаць яе. Толькі ўмовы працы на ферме ў той час таксама не былі простымі. Даводзілася ўручную даіць, бачкамі і вялікімі ношкамі разносіць кармы сваім рагулям, амаль кругласутачна завіхацца каля кароў замацаванай за ёй групы, каб тыя заўсёды былі сытыя, дагледжаныя і давалі памногу малака.
Пра тое, што Зінаіда Ягораўна аказалася ў жывёлагадоўлі чалавекам невыпадковым, яскрава сведчылі яе працоўныя перамогі і дасягненні, высокія паказчыкі і, безумоўна, той факт, што любімай справе жанчына аддала звыш дваццаці гадоў свайго жыцця.
Зінаіда Ягораўна і зараз пражывае ў Пагосце. З ёй заўсёды побач дачка. Састарэлую кабету абслугоўвае і рэгулярна наведвае сацыяльны рабтнік, які не толькі дапамагае ўправіцца па доме, але і ўважліва выслухае сваю суразмоўцу і яе пяшчотныя ўспаміны пра жыццё. У гэтай скарбонцы іх заўсёды багата.
Нядаўна завіталі ў госці да Зінаіды Ягораўны старшыняя райвыканкама Андрэй Сакалоўскі і яго намеснік Алеся Цітова.
.jpg)
Дзякуй за вашу працу, Зінаіда Ягораўна! Няхай у жыцці будзе пабольш радасці і нішто не засмучае, - адзначыў Андрэй Валянцінавіч.
Якраз, калі наведваліся да жанчыны, работнікі сельскага Савета і прадстаўнікі БРСМ дапамагалі ей усталяваць агароджу.
.jpg)
Так, зінаіда Ягораўна шмат адпрацавала ў сельскай гаспадарцы. І днямі да яе завіталі старшыня Бярэзінскага прафсаюза работнікаў АПК Кацярына Аўрамчык і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вераніка Джыгера.
.jpg)
Для мяне вельмі прыемна ваша ўвага. Дзякуй, што не забываеце! Дзякуй за дапамогу і добрыя словы.
.jpg)