Сэрца, адданае справе

Date 10.07.2025 Man
Comment 477
Сэрца, адданае справе

Стаць медыцынская сястрой менавіта хірургічнага аддзялення – гэта было сардэчным імкненнем для нашай пастаяннай падпісчыцы Зарыны Гоцман, якая працуе ў Бярэзінскай ЦРБ з 1998 года. Менавіта так яна сцвярджае і дадае, што выбар быў цалкам усвядомлены і мэтанакіраваны.

Любы чытач, які хоць крышачку сутыкаўся з медыцынай, ведае, што хірургічнае аддзяленне, гэта – вобразна кажучы, не цукар, прынамсі, як і любое іншае аддзяленне ў бальнічнай структуры. Але ж, хірургія – гэта месца, дзе хапае і цяжкахворых пацыентаў, і нясконцым шэрагам ідуць планавыя і неадкладныя аперацыі, дзе часцяком ідзе напружаная барацьба за жыццё чалавека, і дзе вельмі добра адчуваецца мяжа, за якой няма вяртання. Тут у чалавека самыя шчырыя пачуцці, няма самападману, і кожны пацыент штодзённа шукае надзею на выздараўленне.

Скончыўшы Барысаўскае медвучылішча, Зарына паспела папрацаваць у аддзяленні реанімацыі, у якім правяла цэлы год. Потым перавялася назад у хірургічнае аддзяленне, з якога пачынала. Перыяд у два гады нават была ў якасці старшай медсястры. Пасля надарыўся дэкрэтны водпуск, адкуль вярнулася ўжо ў ролі перавязачнай медсястры, якой з’яўляецца да сённяшняга дня.

Чуласць і спагадлівасць былі заўсёды ўласцівы гэтай добрасардэчнай жанчыне. За ўсю працоўную дзейнасць ёй давялося пабачыць самых розных пацыентаў. І як сапраўдны медработнік, Зарына Уладзіміраўна для кожнага знаходзіць словы падтрымкі і суцяшэння. Калі сэрца імкнецца дапамагаць людзям у бядзе і хваробе, іншага і быць не можа. “У мяне неяк адразу склалася перакананне, што працаваць менавіта ў аддзяленні хірургіі гэта цалкам незваротна маё”, - сцвярджае яна. І ў гэтым няма сумнення. Дарэчы, сёлета ў Дзень медыцынскай сястры Зарына Гоцман была адзначана падзякай Бярэзінскага райвыканкама, што з’яўляецца яскравым доказам высокай прафесійнай вартасці спецыяліста на сваім рабочым месцы.

Утульна і прыгожа

З “Бярэзінскай панарамай” жанчына сябруе даўно. Наогул, газета мае “сямейны” статус, бо чытае ўся сям’я, а выпісваць пачынала яшчэ матуля, якая, дарэчы, выпісвае раёнку да гэтай пары.

- Зразумела, па-першае, падабаецца на старонках выдання бачыць матэрыялы пра калег і сяброў, з якімі разам працуем, навіны горада і раёна. Па-другое, з задавальненнем чытаецца ўсё астатняе. Пры ўсім тым, што газета шырока прадстаўлена ў інтэрнэце, аднолькая ўвага надаецца таксама і папяроваму варыянту, - гаворыць Зарына Гоцман. – Асабліва цікава бачыць навіны пра развіццё нашага роднага Беразіно. У вольны час люблю прагуляцца па горадзе, у нас стала так утульна, прыгажосць, чысціня і парадак наўкола. Горад папрыгажэў, ён змяняецца літаральна на вачах. Хутка з’явіцца экалагічная сцежка. З нагоды ўсяго пералічанага хочацца выказаць падзяку кіраўніку нашага раёна за штодзённы клопат у плане добраўпарадкавання, ды ўсяго іншага.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30