Прысвяцілі юбілею раёнкі

Date 05.11.2026 Man
Comment 7
Прысвяцілі юбілею раёнкі

У раённай бібліятэцы адбылася вечарына-прысвячэнне “Журналіст залатое пяро”, прысвечаная 95-годдзю газеты “Бярэзінская панарама”. Гаворка на ёй ішла аб творчасці двух бярэзінскіх майстроў слова, якія пакінулі істотны след у гісторыі газеты і памяці бярэзінцаў. Гэта Міхаіл Сакаў і Іван Маркевіч. Аднак не толькі слыннымі журналістамі былі яны. Не менш вядомая і іх паэтычная творчасць. І якраз напярэдадні мерапрыемства у бібліятэцы былі выдадзены два зборнікі вершаў гэтых аўтараў.

Вядучая мерапрыемства Тамара Круталевіч расказала аб жыцці і творчай дзейнасці нашых землякоў, адзначаных літаратурным талентам, узгадала цікавыя і малавядомыя старонкі іх біяграфій. Сваімі ўспамінамі пра бацьку падзяліўся Улдзлімір Сакаў, якому таксама перадаўся паэтычны талент Сакава-старэйшага. Асобныя моманты з жыцця Івана Маркевіча ўзгадала жыхарка горада Людміла Корбут, у сям’і якой у свой час кватэраваў журналіст.

Было вельмі прыемна бачыць сярод гасцей вечарыны сваякоў Івана Маркевіча – яго нявестку Лілію Маркевіч, двух унукаў – Івана і Мікіту, а таксама двух праўнучак.

Шчыры настрой мерапрыемству надавалі і песні ў выкананні Мікалая Міхайлоўскага, дзве з якіх былі напісаны на вершы Уладзіміра Сакава.

Свае падзякі за праведзенае мерапрыемства супрацоўкнікам бібляітэкі выказала Яўгенія Бегуновіч. Да таго ж, яна шчыра павіншавала раёнку і яе супрацоўнікаў са слаўным юбілеем і пры гэтым адзначыла, што журналісцкая праца вельмі складаная і адказная, а таму патрабуе пашаны. Жанчына, якая мае багаты стаж падпісчыцы на родную газету, падкрэсліла, што і надалей застанецца яе вернай прыхільніцай.

На гэтым супрацоўнікі бібліятэкі не збіраюцца завяршаць знаёмства з жыццём і паэтынай творчасцю бярэзінскіх журналістаў. Як адзначыла Тамара Круталевіч, у красавіку 2027 года падобная ж вечарына будзе прысвечана непераўзыйдзенаму майстру слова раёнкі Гертрудзе Шчур і яе паэтычнаму таленту. А нагодай для гэтага стане яе 80-гадовы юбілей.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30