Віншаванне работнікаў і ветэранаў рэдакцыі газеты «Бярэзінская панарама»!

Date 02.11.2021 Man
Comment 1513

Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі газеты «Бярэзінская панарама»! Віншуем з 90-гадовым юбілеем

У кожным рэгіёне асаблівую ролю адыгрываюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі. Ім давяраюць, да іх меркавання прыслухоўваюцца. Заснаваная ў далёкім 1931 годзе, газета даўно заваявала грамадскае прызнанне. Яна стала для многіх бярэзінцаў не толькі крыніцай навін аб сацыяльна-эканамічным, палітычным і грамадскім жыцці раёна, але і сябрам, дарадцам.

Гэты юбілей — свята не толькі калектыву газеты, але і шматлікіх чытачоў і герояў публікацый. На старонках раённай газеты адбіліся лёсы тысяч землякоў, сярод якіх — ветэраны, працаўнікі, актывісты, людзі розных прафесій, пакаленняў.

За 90 гадоў змянілася мноства карэспандэнтаў і іншых спецыялістаў. Але нязменным засталося адно — актуальнасць асвятляемых тэм, шчырасць, адданасць аўдыторыі, неабыякавасць да таго, што адбываецца. Газета не шукае секунднай славы, грунтуючыся на суб’ектыўных фактах, а аб’ектыўна распавядае аб жыцці раёна.

Сёння “Бярэзінская панарама” – гэта і газета, і сайт, і групы ў сацыяльных сетках. Таму інфармацыя падаецца аператыўна. Мы ўпэўнены, што вялікі творчы патэнцыял, высокае журналісцкае майстэрства і ў далейшым будуць залогам плённай дзейнасці стваральнікаў газеты.

Жадаем калектыву “Бярэзінскай панарамы” росквіту, творчых поспехаў і натхнення, невычэрпнай энергіі, часу і сіл для творчасці, здароўя і шчасця! Захоўвайце традыцыі і ўласны почырк, заставайцеся мудрым і добразычлівым суразмоўцам для чытачоў. Заваёўвайце новыя вяршыні і заставайцеся вернымі сабе! Няхай памнажаюцца добрыя традыцыі, назапашаныя за 90 гадоў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутаў.
Раённы савет ветэранаў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Нам 90 лет!! Бярэзінскай панараме »
« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30