Бярэзінскай панараме

Date 02.11.2021 Man
Comment 1671

Гады мінаюць неўпрыкмет,
Лістаюць дзён старонкі.
А ты адна сярод газет –
Душа мая – раёнка.

Хоць за плячамі шлях цяжкі,
Ды сёння ў дзевяноста
Быць састарэлай не з рукі,
Бо інавацый мноства.

У мітусні жыцця, падзей
У сённяшніх умовах
Нясеш ты праўду да людзей
Надрукаваным словам.

Дый тэхналогій не мінаць…
Газету ўжо канкрэтна
На сайце можна прачытаць
І ў сацыяльных сетках.

Жадаю ўсім карысных спраў,
Праектаў, новых планаў,
Ну а чытач каб сябраваў
Заўсёды з “панарамай”!

Зінаіда Гурэцкая.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30