Смак хлебнай прадукцыі, якую вырабляе аддзел прамысловасці Бярэзінскага райпо, многім бярэзінцам, асабліва прадстаўнікам старэйшага пакалення, вядомы з дзяцінства. Хлеб розных сартоў – “Славянскі”, “Цярэшчанскі”, “Паплаўскі” і іншых – гараджане і жыхары раёна часцей называюць “хлеб бярэзінскі”, бо выраблены ён у нас.