Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 26.01.2022 Man
Comment 524
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Таццяна МІЛЬКО, галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў:

— Як грамадзянка сваёй краіны я збіраюся рэалізаваць права на выбар. А мой выбар відавочны: ён заснаваны на рацыянальных фактах. Усе прапанаваныя і абмеркаваныя дапаўненні Канстытуцыі ўхваляю, іх мы абмяркоўвалі ўжо не раз.

Я хачу бачыць наш горад і далей квітнеючым ў стане развіцця. Мне вядома, якія мы, беларусы, працавітыя і міралюбныя людзі, а значыць, усе зацікаўленыя ў росце дабрабыту. Але дзяржава не можа бясконца аддаваць, нам трэба нешта прапаноўваць наўзамен. А гэта наша праца, наша дапамога і адказнасць за нас саміх і нашых дзяцей. Таму я прыму ўдзел у рэферэндуме і прагаласую за нашу будучыню, за Канстытуцыю.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31