— Наша сельгаспрадпрыемства ўжо не першы год задае тонй у раённым спаборніцтве па атрыманні малочнай прадукцыі і ўваходзіць у тройку мацнейшых гаспадарак па гэтаму паказчыку. Сакрэт поспеху заключаецца не толькі ва ўкараненні навейшых тэхналогій работы ферм, багатай кармавой базе і захаванні дысцыпліны. Адным з рашаючых фактараў тут з’яўляецца добрасумленная праца на сваім участку кожнага жывёлавода, што ўрэшце рэшт адбіваецца на агульным выніку работы галіны. Канечне, ёсць тут і матэрыяльная зацікаўленасць, бо чым больш атрымліваеш прадукцыі, тым больш істотны і заробак маеш. А ён у нас нярэдка перавышае дзве тысячы рублёў. Вось так старанная праца напрамую ўплывае на дабрабыт самога працаўніка і, як вынік, на заможнасць гаспадаркі ўцэлым, умоцаванне эканамічнай магутнасці краіны.
Аналагічным чынам наша сумленнасць адбіваецца і на палітычнай сітуацыі ў рэспублмцы: чым большымі патрыётамі Беларусі мы будзем, тым менш шанцаў правярнуць камусьці тут чарговую “каляровую” рэвалюцыю і давесці дзяржаву да эканамічнага краха. Хутка мяняецца свет, які прыносіць нам усё новыя і новыя выклікі, падштурхоўвае жыць нас і развівацца ў новых рэаліях. Да перагляду жыцця і ў цэлым дзяржаўнага будаўніцтва заклікае нас і праект новй Канстытуцыі. Яна не толькі больш адаптаваная да сённяшніх умоў, але і разлічана на далейшую перспектыву, пры ёй жыць нам і нашым дзецям. Бадай лішнім будзе паўтараць або прыводзіць тыя ці іншыя артыкулы Асноўнага Закона, расказваць аб адрозненнях з папярэдняй яго рэдакцыыяй, бо ўсе мы добра вывучылі гэты найважнейшы дакумент (для гэтага часу было дастаткова).
Сёння нам прапануецца прныяць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме, паступіць сумленна і быць адказнымі за далейшы лёс нашай краіны. Асабіста я для сябе ўжо вызначыўся і абавязкова прыму ўдзел у гэтай палітычнай кампаніі. Заклікаю і вас паступіць такім жа чынам.