Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 27.01.2022 Man
Comment 417
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Аляксей САРНАЎСКІ, старшыня Паплаўскага сельскага Савета:

– Для мяне ўдзел у рэферэндуме 27 лютага – абавязковая справа. Кожны чалавек, грамадзянін Беларусі, павінен клапаціцца пра будучыню сваю, сваіх дзяцей, павінен нешта пакінуць нашчадкам. І якой яна будзе, наша будучыня, сёння вызначаецца менавіта намі. Таму я абавязкова пайду на рэферэндум і прагаласую за новы варыянт Канстытуцыі, пункты якой цалкам адпавядаюць запатрабаванням сённяшняга дня і накіраваны на забеспячэнне далейшага развіцця краіны, росту дабрабыту, маюць сацыяльны накірунак, забяспечваюць развіццё ўсіх напрамкаў стваральнай дзейнасці грамадства, а значыць, і забяспечваюць будучыню краіны.

І ў рамках нашай будучыні вельмі важна захаваць гістарычную памяць перамогі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бо шмат так званых “спецыялістаў” спрабавалі перапісаць гісторыю. Важна і вызначэнне інстытута сям’і як саюза мужчыны і жанчыны, каб прадухіліць негатыўныя разбуральныя тэндэнцыі заходніх краін, якія пасягаюць на хрысціянскія каштоўнасці чалавечага жыцця. Важна і адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей у патрыятычным рэчышчы, у выхаванні любові да Радзімы, роднага краю,у прывіцці нацыянальных культурных традыцый. Важна таксама адказнасць грамадзян за сваё здароўе, што прадугледжвае вядзенне здаровага ладу жыцця. Важна і абарона электронных дадзеных кожнага грамадзяніна. Менавіта ўсё гэта, як і многае іншае, забяспечвае новая Канстытуцыя, за якую і неабходна прагаласаваць кожнаму беларусу.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31