Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 09.02.2022 Man
Comment 342
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Іна ХВАШЧЭЎСКАЯ, дырэктар дзяржаўнай установы “Раённы цэнтр рамёстваў”:

— Вывучаючы праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адзначыла для сябе шмат станоўчых аспекктаў і змяненняў, якія ўносяцца ў гэтый найважнейшы дзяржаўны дакумент. Асабліва закранула мяне, як работніка культуры і папулярызатара народных традыцый і беларускай спадчыны тое, што артыкул 54 напрамую ўказвае: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыяянальныя каштоўнасці. Захаварнне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, патрыятызм з’яўляюцца доўгам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”.

Пры гэтым хачу асобна падкрэсліць той факт, што даны напрамак дзейнасці ў новай Канстытуцыяй вызначаны словамі “абавязак” і “доўг”. Сапраўды, нельга будаваць сваю будучыню і адмаўляцца ад гісторыі сваёй нацыі, дзяржавы, роднага краю. Толькі тады, калі мы вывучым іх належным чынам, захаваем і перададзім нашчадкам старадаўнія традыцыі, рамёствы, фальклор, памяць пра герояў гістарычных бітваў і войнаў, будзем добра ведаць прозвішчы сваіх славутых землякоў і ганарыцца іх дасягненнямі, мы зможам выхаваць з нашага падрастаючага пакалення сапраўдных патрыётаў, якія ўжо заўтра прыступяць да стваральнай працы ў імя росквіту Беларусі.

Змяшчае ў сабе абноўлены Асноўны Закон і шмат іншых новаўвядзенняў у палітычным, жыццёвым, грамадскім і дзяржаўным будаўніцтве нашай краіны. І што вельмі важна, цэнтральнай фігурай далейшага развіцця дзяржавы з’яўляецца чалавек і яго сацыяльны статус. Менавіта за такую Канстытуцыю я і пайду аддаць свой голас падчас рэспубліканскага рэферэндума 27 лютага.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Ноябрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30