Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 15.02.2022 Man
Comment 450
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Святлана ВАЛЬКЕВІЧ, брыгадзір МТФ Навасёлкі:

— Для мяне важна жыць у мірнай краіне, спакойна працаваць, каб ні ў чым не было нястачы, каб ішоў прагрэс у жыцці, каб бачыць станоўчыя вынікі сваёй працы і ўсіх рупліўцаў, хто шчыруе і ў нашай гаспадарцы, і наогул у краіне.

Праект жа абноўленай Канстытуцыі мяне зацікавіў па-першае сацыяльнай накіраванасцю, клопатам аб чалавеку, ніхто не застанецца без справы, нікога дзяржава не абміне ўвагай. Вельмі важна, што ў нас рэалізоўваюцца дзяржаўныя сацыяльныя праграмы, падтрымліваюцца шматдзетныя сем’і, што кожны грамадзянін абавязаны клапаціцца за ўласнае здароўе, і многае іншае, абумоўленае Асноўным законам.

Вельмі важна і тое, што мы, беларусы, не хочам ні з кім ваяваць, а маем жаданне быць з’яднанымі і сумленна працаваць дзеля асабістага развіцця, і дзеля нашай агульнай будучыні. Таму я абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме, намечаны 27 лютага, і прагаласую за нашу Канстытуцыю, за нашу будучыню!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31