— Існуе такое выслоўе, якое напрамую звязана з сутнасцю нашай дзейнасці: “Абараняць прыроду – значыць абараняць Радзіму”. І, сапраўды, захоўванне прыродных багаццяў, рацыянальнае іх выкарыстанне і аднаўленне ў значнай ступені з’яўляюцца залогам добрага здароўя кожнага чалавека, грамадства ў цэлым. Лес – гэта лёгкія планеты, а чыстая вада і паветра – аснова жыцця.
Для зберажэння гэтага багацця ў Беларусі робіцца нямала, у тым ліку і на ўзроўні спецыяльных праграм, існуе шмат органаў, якія пільна сочаць за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства і забруджваннем навакольнага асяроддзя.
Свой пасільны ўклад ў гэтую вялікую дзяржаўную справу ўносім і мы, выкрываючы браканьераў, асоб, якія самавольна высякаюць дрэвы, наносяць урон лясам і вадаёмам. На жаль, такія асобы яшчэ сустракаюцца ў нашым жыцці. Ім раю звярнуць увагу на артыкул 46 новай Канстытуцыі Беларусі, дзе ўказваецца: “Кожны мае права на спрыяльнае навакольнае асчроддзе і на вяртанне шкоды, нанесенай парушэннямі гэтага права…”. У папярэднім, 45-м артыкуле гаворыцца аб тым, што сярод іншых напрамкаў ажыццяўлення права грамадзян Рэспублікі Беларусь на ахову здароўя з’яўляецца і забеспячэне мер па аздараўленні навакольнага асяроддзя.
Такім чынам, нашай службе даверана вельмі адказная і важная місія па захаванні літары Асноўнага Закона дзяржавы. Вельмі хочацца, каб фронт прыкладання намаганняў падобных органаў год ад году скарачаўся па меры росту свядомасці і дысцыпліны нашых грамадзян.
Што ж датычыцца маючага адбыцца рэферэндуму, то я ўжо даўно вырашыў для сябе ісці на гэтае важнае палітычнае мерапрыемства, каб прагаласаваць не толькі за прапісанае ў Канстытуцыі захаванне прыродных багаццяў, але і ў цэлым за нашу будучыню, за стабільную і квітнеючую Беларусь.