— Кожны з нас жадае, каб Беларусь была ўтульнай і працвітаючай краінай, каб жылося ў ёй вольна і шчасліва, каб памяць аб продках і іх гераічным подзвігу ніколі не знікала, каб наша жыццё не атручвалі войны і паўсюдна панаваў мір. Я таксама з ліку тых, каму не абыякавы далейшы лёс роднай зямлі і кожнага беларуса. Таму 27 лютага абавязкова прыйду на ўчасткак для галасавання і прыму ўдзел у рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю.
Асноўны Закон любой дзяржавы вызначае яе будову, правы і абавязкі грамадзян, акрэслівае агульны лад жыцця грамадства, унутраную і знешнюю палітыку, сістэму кіравання і многія іншыя глабальныя аспекты. Але ў Канстытуцыі не прапісваецца (і не можа быць прапісаны) эканамічны складальнік развіцця краіны. Ён не можа быць зацверджаны тым ці іншым артыкулам, а залежыць толькі ад нас, нашых намаганняў, працоўнай аддачы, неабыякавасці пры выкананні абавязкаў і прафесіяналізму.
Магчымасці развіваць свой творчы і вытворчы патэнцыял Канстытуцыя нам гарантуе, як і само права на працу. Давайце ж выкарыстоўваць гэтыя магчымасці для таго, каб, сапраўды, сваімі намаганнямі на справе, а не на словах ствараць моцную і квітнеючую дзяржаву, нашу Беларусь.