Шчыра віншуем са святам – Днём моладзі!

Date 25.06.2022 Man
Comment 529
Шчыра віншуем са святам –  Днём моладзі!

Маладосць – выдатны перыяд у жыцці кожнага чалавека, час надзей і дзіўных адкрыццяў. Менавіта вам, маладым, - сённяшнім школьнікам, студэнтам, спецыялістам – вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень нашага роднага краю.

Мы па праве ганарымся многімі маладымі людзьмі, якія падаюць вялікія надзеі. Але, калі вы нават проста працавітыя, уважлівыя да навакольнага свету, калі вы паважаеце гісторыю сваёй дзяржавы і працягваеце традыцыі свайго народа – мы можам быць спакойнымі за нашу краіну, за нашу Бярэзіншчыну.

Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена светам пазнання, радасцю творчасці і стварэння! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех і рэа-лізуюцца самыя светлыя планы.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER