Правяраліся гатоўнасць да галоўнай кампаніі года ў плане захавання норм і патрабаванняў правілаў аховы працы, пажарнай бяспекі і недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Былі таксама правераны сталовыя і ўмовы харчавання ўдзельнікаў жніва, работа зернесушыльнай гаспадаркі, стан механічных майстэрняў.
Істотных заўваг удзельнікамі маніторынга – старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Марынай Каўзуновіч, галоўным спецыялістам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ірынай Бурай, галоўным санітарным урачом раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вадзімам Буйніцкім і ўрачом-гігіяністам Сяргеем Масюком – выказана не было. Асобныя з іх насілі вусны рэкамендальны характар.
У правядзенні маніторынгу прыняў таксама ўдзел і галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў будаўніцтва Сяргей Батура.
Падводзячы вынікі наведання сельгаспрадпрыемстваў, галоўны санітарны ўрач РЦГЭ Вадзім Буйніцкі адзначыў наступнае:
- У гаспадарках усе работы па захаваанні норм і правілаў аховы працы і санітарна-гігіенічных умоў вядуцца з улікам раней выдадзеных прапаноў і рэкамендацый. Кантроль за арганізацыяй санітарна-бытавых умоў і арганізацыяй харчавання занятых на палявых работах працаўнікоў вядзецца пастаянна як нашай службай, так і спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, галіновым райкамам прафсаюза. Прычым, у цэнтры ўвагі гэтыя пытанні будуць і пасля завяршэння жніва, з наступленнем наступнай пасяўной.
Акрамя таго, усе адказныя і задзейнічаныя ў час жніва спецыялісты сельскай гаспадаркі з ліку інжынернай службы і аховы працы мелі магчымасць яшчэ раз “зверыць свае гадзіннікі” з прадастаўляемымі патрабаваннямі на перыяд жніва ў час праведзенага на базе СУП “Здравушка-агра” семінара.
Яніна КЛІМОВІЧ.
Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.