Хутка пачнуцца прызыўныя медкамісіі для будучых абаронцаў Айчыны

Date 05.08.2022 Man
Comment 795
Хутка пачнуцца прызыўныя медкамісіі для будучых абаронцаў Айчыны

У Бярэзінскай ЦРБ адбылася сустрэча начальніка групы прызыва на ваенную службу Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці маёра Аляксандра Дзюка з урачамі, якія задзейнічаны ў прызыўной медкамісіі.

Тэма гутаркі – арганізацыйныя моманты ў праходжанні медаглядаў прызыўнікоў.

4 ліпеня выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №227 “О начале очереднога призыва”. З 16 жніўня пачнуць дзейнічаць медыцынскія камісіі.

Падчас сустрэчы была акцэнтавана ўвага на афармленне ўліковай карты прызыўніка, адзначана недапушчальнасць выпраўленняў і іншае.

Дарэчы, па асобных паталогіях, якія раней давалі права на адтэрміноўку, цяпер прынята рашэнне, што яны службе не замінаюць. Напрыклад, гэта неправільны прыкус.

Засяроджана ўвага на неабходнасці правільнага вызначэння годнасці да службы ў розных родах войск. Напрыклад, калі будучы абаронца айчыны ростам 185 сантыметраў, ён не можа быць прызнаным да службы ў танкавых войсках.

Як бачна, з пункту гледжання медыцыны ў працэсе падрыхтоўкі да службы ў арміі таксама маюцца свае тонкасці і нюансы.

Напрыканцы Аляксандр Генадзьевіч падзякваў медыкаў за прафесіяналізм і адзначыў, што праца прызыўной медкамісіі ў Беразіно лічыцца адной з лепшых у вобласці.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER