Пунктам назначэння быў вадаём у Гарэнічах. Калі рэйдавая група прыбыла, на беразе сустрэлі мясцовых жыхароў.
- Не, мы не купаемся, бачылі ж таблічку з надпісам “Купацца забаронена”, - шчыра кажа адзін наведнік возера. – А вось памыцца з берага, з большага папаласкацца сама тое – спякота сёння невыносная нібы ў парніку.
- У нас летась вунь там мужчына ўтапіўся, - паказаў рукою другі суразмоўца і запэўніў следам: – Дык мы ў ваду ні нагой.
Таццяна Бурая расказала пра прычыны гібелі на вадзе, у ліку якіх як правіла становяцца часцей за ўсё алкаголь і залішняя самаўпэўненасць, а таксама патлумачыла правілы бяспекі і раздала памяткі з інфармацыяй, як аказваць першую дапамогу чалавеку, які патрапіў у бяду на вадзе.
- Бывае, людзі купаюцца ў забароненых месцах. У такіх выпадках у першы раз яны атрымліваюць папярэджванне, у другі – штраф, - пракаментаваў участковы міліцыянер Андрэй Баразна