Да навядзення парадку ў горадзе некаторыя ўжо прыступілі. Так, на прылягаючай да стадыёна тэрыторыі і вуліцы Красіна да перакрыжывання яе з вуліцай Кастрычніцкай працавалі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама спецыялісты падатковых органаў і аддзела статыстыкі.
Нагадаем, што заробленыя падчас правядзення суботніка сродкі будуць пералічаны на добраўпарадкаванне горада і раёна. Далучайцеся!
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.